Выборы - 2018 Червенский район. На выбарчы ўчастак – з першынцам

Воскресенье, 18 февраля 2018 19:20  |  Источник  Газета "Раённы веснік", Галіна ГАМЕЗА

Пра гэтую маладую сям’ю Капскіх з пасёлка Азёрны наша газета пісала падчас выбараў дэпутатаў у беларускі парламент 10 верасня 2016 года. Тады шчаслівыя маладажоны акурат пасля ўзяцца шлюбу ў ЗАГСе завіталі на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Наш карэспандэнт павіншаваў іх з гэтай радаснай падзеяй і сфатаграфаваў для газеты. 


Подробная информация

Сёння мы зноў сустрэліся з Вольгай і Аляксеем на выбарчым ўчастку. Але прыйшлі яны ўжо не адны, а са сваім першынцам —  дачушкай Сонечкай, якая нарадзілася 21 лістапада мінулага года. І як добрым знаёмым, шчаслівыя бацькі з задавальненнем  расказалі, якой гарэзай расце іх малышка, што новага адбылося ў іх сямейным жыцці. Выказалі задавальненне тым, якія станоўчыя перамены адбываюцца ў нашым грамадстве, у сельсавеце, тым, што маюць магчымасць спакойна займацца  любімай справай, гадаваць дзяцей, адчуваючы  падтрымку з боку дзяржавы. Таму ў гэты дзень яны аддалі свае галасы за тых кандыдатаў, якія, па іх меркаванню, будуць садзейнічаць  павышэнню ўзроўню жыцця сваіх выбаршчыкаў, а таксама паспяхова вырашаць іншыя пытанні.

На памяць пра гэтую памятную падзею сям’і быў уручаны падарунак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Прочитано 291 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан