Выборы - 2018 Березинский район. Да выбаршчыкаў – з песнямі

Воскресенье, 18 февраля 2018 19:22  |  Источник  Газета "Бярэзінская панарама", Анатоль ПАЛЫНСКІ

Большая частка выбаршчыкаў Дзмітравіцкага выбарчага ўчастка №25 паспела прагаласаваць у першай палове дня. Але было тут людна і значна пазней, у 16 гадзін. 


Подробная информация

Мясцовыя жыхары падходзілі сюды разам з дзецьмі ў чаканні аб’яўленага загадзя канцэрта мастацкай самадзейнасці. Выступаць жа павінны былі члены вакальнай групы аўтаклуба. І вось у прызначаны час загучалі вершаваныя радкі слоў пра родную Беларусь, паліліся раздольныя песні, прымушаючы прысутных не толькі дружна апладзіраваць у такт музыцы, але і пусціцца ў скокі.

— Гэта сёння наша трэцяе выступленне, — расказала кіраўнік групы Л.Д. Пінчук. – Раней мы пабывалі ў Васілеўшчыне і Высокай Гары, наперадзе нас чакае аналагічная сустрэча з выбаршчыкамі ў Арэшкавічах. Для дня выбараў распрацавалі спецыяльную праграму. З пачатку года наш калектыў крыху памяняў свой склад, і для некаторых яго членаў сённяшні дзень быў дэбютным у новым амплуа. А вось для калектыву ў цэлым задача засталася ранейшай – абслугоўваць аддаленыя і маланаселеныя вёскі, што мы заўсёды і робім з вялікім задавальненнем.

Не менш цікава і шчыра праходзілі канцэртныя выступленні на ўсіх выбарчых участках. Ні адзін з іх не застаўся па-за полем зроку работнікаў культуры і школьнай мастацкай самадзейнасці. І кожны раз аматары сцэны атрымлівалі за сваё выканальніцкае майстэрства гарачыя апладысменты і павагу гледачоў.

Прочитано 385 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи