Выборы - 2018 Слуцкий район. На ўчастках для галасаваня ў Слуцкім раёне пануе святочная атмасфера: гучыць музыка, выступаюць калектывы аматарскай творчасці

Воскресенье, 18 февраля 2018 20:04  |  Источник  Газета "Слуцкі край"

Творчыя калектывы Случчыны паклапаціліся пра добры настрой выбаршчыкаў. На ўчастках для галасавання выступаюць творчыя калектывы гарадскіх і сельскіх устаноў культуры, навучэнцы гімназій і школ.  


Подробная информация

Участак для галасавання №14 размешчаны ў гарадскім цэнтры традыцыйнай культуры. У цэнтры для выбаршчыкаў арганізавалі экскурсію ў   беларускую хатку «Бацькоўскую спадчыну захаваем на стагоддзі», працуюць майстар-класы па ткацтве, вырабе саламянай лялькі, выстава «Рамёствы – повязь часоў».

– Такая прыгажосць! Мне ўсё вельмі спадабалася, – гаворыць чатырохгадовая Марыйка, якая прыйшла на ўчастак для галасавання разам з бабуляй Зінаідай Анатольеўнай Драбушэвіч і завітала ў беларускую хатку.

Жыхар горада Канстанцін Буйноўскі пасля галасавання разам з майстрам гарадского цэнтра традыцыйнай культуры зрабіў саламяную ляльку. Жадаючыя спрабавалі свае сілы ў ткацтве. Таксама на ўчастку для галасавання №14 выступілі навучэнцы сярэдняй школы №8 і любімец слуцкай публікі Мікалай Галадок.

На ўчастку для галасавання №18, які размяшчаецца ў эколага-біялагічным цэнтры, арганізавана выстаўка работ навучэнцаў установы, выстаўка работ дэкаратаўна-прыкладнога мастацтва працуе на ўчастку для галасавання №15 у СШ №9. Сваімі выступленнямі парадавалі выбаршчыкаў вакальная група «Вечарына» раённага цэнтра народнай творчасці (участкі для галасавання №6, 7, 10, 47), творчыя калектывы гарадскога Дома культуры (участак для галасавання №1), ансамбль народнай песні «Забава» Бокшыцкага СДК (участкі для галасавання №33,34,35) і іншыя.

Прочитано 531 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан