Выборы - 2018 Червенский район. Першы наказ будучым дэпутатам ад маці касманаўта

Воскресенье, 18 февраля 2018 20:06  |  Источник  Газета "Раённы веснік", Людміла РАБЕЦКАЯ

Для Валянціны Эдуардаўны Навіцкай сёлетні год – адметны. Як ужо паведамляла раённая газета, нядаўна яна стала намінанткай конкурсу “Жанчына года”, а яшчэ – яе зорны сын Алег трэці раз рыхтуецца да чарговага касмічнага палёту. І хаця апошняя падзея для маці вельмі хвалюючая і трывожная, але яе сэрца ўсё роўна перапаўняе гонар за сына.


Подробная информация

У гэты дзень, ідучы на свой выбарчы ўчастак, Маякоўскі №2, Валянціна Эдуардаўна таксама была з думкамі пра Алега. Напярэдадні ён наведваў маці, паспеў нават павіншаваць яе з ганаровым званнем і цяпер вось вяртаўся дадому. Дарога да Зорнага гарадка доўгая, таму і хвалявалася мама, як ён даехаў. Прыязджалі павіншаваць дарагога чалавека, а таксама сустрэцца з братам (што надараецца не часта), і яе сын Дзмітрый з дзецьмі, і дачка Марына. Для Валянціны Эдуардаўны час, калі збіраецца яе дружная сям’я, заўсёды свята. Тады за шчодрымі мамінымі пачастункамі вядуцца размовы “за жыццё”: успамінаюць бацьку, які, на жаль, рана пайшоў з жыцця, расказваюць пра  дзяцей,  сяброў, блізкіх,  пытаюцца пра здароўе, слухаюць расказы Алега пра космас, яго работу,  дзеляцца планамі, і абавязкова разважаюць пра будучае краіны, раёна.

Таму Валянціна Эдуардаўна кожны раз, прымаючы ўдзел у выбарах (іх у яе жыцці і не пералічыць), напярэдадні дасканала знаёміцца з  біяграфіяй, працоўнай  дзейнасцю і асабістымі якасцямі кожнага кандыдата. Па яе словах, дэпутатамі павінны быць ідэйныя, адказныя, разумныя, здольныя быць шчырымі і добразычлівымі з усімі выбаршчыкамі. Бо ад іх дзеянняў будзе залежыць узровень жыцця многіх людзей. А яшчэ — дэпутат павінен любіць сваю малую радзіму, як сваю сям’ю, быць сумленным перад сабой і людзьмі, быць адукаваным, адэкватным і станоўча ўспрымаць крытыку.

— Для мяне важны і яго  дзелавыя, агульначалавечыя якасці, — распавядае Влянціна Эдуардаўна. — Ён можа займаць любую пасаду, галоўнае, каб  быў кампетэнтным, неабыякавым, сумленным, гатовым актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Менавіта такія якасці я бачу ў тых кандыдатах, за якіх сёння аддала свой голас.

Наш горад невялікі, жыву я тут усё жыццё, таму добра ведаю многіх людзей, у прыватнасці,  і нашых кандыдатаў. На мой погляд, усе яны  годныя людзі, адказныя работнікі. Неаднаразова даводзілася чуць пра іх  шмат цёплых слоў. Яны старанна працуюць, неаднаразова ўшаноўваліся  ў раёне і вобласці. Пра гэта часта даведвалася са старонак раённай газеты.  Ды і арганізацыі, у якіх яны працуюць, лічацца аднымі з лепшых. Спадзяюся, што таксама добрасумленнай  і якаснай  будзе іх работа ў дэпутацкім корпусе.

Валянціна Эдуардаўна падзялілася таксама сваімі думкамі пра змены, якія адбываюцца ў горадзе па добраўпарадкаванню і на якія кожны свой прыезд на  Чэрвеньшчыну звяртае ўвагу сын Алег, пра  цяперашніх пенсіянераў, якім створаны годныя ўмовы для жыцця і дабрабыту, пра маючы адбыцца сёлета кангрэс касманаўтыкі, да якога яна павінна падрыхтавацца, бо да яе абавязкова завітаюць шаноўныя госці, а таксама выказала пажаданне, каб у нашым раёне, нарэшце, адбыліся абласныя “Дажынкі”.

— Напэўна, гэта будзе мой першы наказ дэпутатам, — з усмешкай дадала Валянціна Эдуардаўна, — над якім яны павінны папрацаваць.

Прочитано 380 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета