Выборы - 2018 Узденский район. З “Крынічанькай”, “Прасніцай” і “Зборнай суботай”

Воскресенье, 18 февраля 2018 20:08  |  Источник  Газета "Чырвоная зорка", Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Шырокая канцэртная праграма прадстаўлена выбаршчыкам па месцы галасання. 


Подробная информация

Пачаліся яны апоўдні, а там, дзе творчыя калектывы даюць па два свае выступленні, пачынаецца святочны канцэрт на дзве гадзіны пазней. На выбарчых участках задзейнічаны тры калектывы са званнем “народны”. Так ансамбль народнай песні «Зборная субота” раённага Дома культуры выступіў на выбарчых участках у Кухцічах і Ліцвянах. Фальклорны калектыў “Крынічанька” парадаваў сваім талентам землякоў на ўчастках для галасавання, якія размешчаны ў Хатлянскай СШ і Суткаўскім ВПК. Ансамбль народнай песні “Прасніца”, які летась адзначыў 30-годдзе творчай дзейнасці, у каторы раз парадаваў сваіх аднавяскоўцаў у Каралёве. Па месцы жыхарства арганізавалі канцэрты калектывы аматарскай творчасці Прысынкаўскага СДК, Цепленскага і Азерскага СДК, Дзешчанскага ЦВЧ. У памяшканні Нёманскага сельвыканкама, дзе размясціўся выбарчы ўчастак  № 19, выступіла вакальная група “Зарачанка” Стальбоўскага СДК. На выбарчых участках у райцэнтры канцэрты арганізавалі школьныя калектывы.

Вельмі цёпла сустракалі артыстаў у Цеплені, дзе выступалі Таццяна Лычкоўская, Юрый Рослік, Сяргей Янкаў і Алёна Сямёнава, (сцэнічнае прозвішча Янэль). Пад заліхвацкую музыку, песні многія пары нават пайшлі ў скокі. “Такога ў нас даўно не было!” – казалі члены выбарчай камісіі. У такім жа складзе весялілі выбаршчыкаў самадзейныя артысты і на выбарчым участку ў Возеры.

Святочная атмасфера панавала і ў Каралёўскім СДК, дзе размяшчаўся выбарчы ўчастак. І хаця на гэты раз на сцэне “Прасніца” была не ў поўным саставе (на тое былі важкія прычыны), слухачоў і ў яе хапала. Некаторыя нават прыйшлі спецыяльна на канцэрт, бо прагаласавалі датэрмінова. На працягу гадзіны спявалі для ўдзячнай публікі Алег і Таццяна Гусаравы, Ірына Кучук, Надзея Гужвінская, Валянціна Лычкоўская, Святлана Астроўская.

Прочитано 257 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…О незаконном пути не может быть и речи…»

06.06.2018
Червень, прием граждан