Выборы - 2018 Березинский район. …І бяспека галасуючых

Воскресенье, 18 февраля 2018 20:24  |  Источник  Газета "Бярэзінская панарама", Анатоль ПАЛЫНСКІ

Першае, на што звярнуў увагу, пераступіўшы парог пакою для галасавання Пагосцкага выбарчага ўчастка, гэта два вогнетушыцелі.


Подробная информация

Яны, як чырвонагальштучныя піянеры, “застылі ў ганаровай варце” злева і справа ад дзвярэй і маўкліва сцвярджалі: пакуль мы на гэтым месцы, ніякіх надзвычайных здарэнняў не адбудзецца. Яно і сапраўды, беражонага Бог беражэ. Тое, што працэс галасавання праходзіць без эксцэсаў і ў штатным рэжыме, пацвердзіў і старшыня камісіі Сяргей Канстанцінавіч Лукашоў.

— Асноўная частка выбаршчыкаў ужо прагаласавала, — адзначыў ён. – Даволі актыўна ішлі жыхары нашага рэгіёна і ў час датэрміновага галасавання. Значны наплыў грамадзян назіраецца тады, калі з аддаленых вёсак падвозяць жадаючых прагаласаваць менавіта тут, на ўчастку.

За парадкам на ўчастку сочаць не толькі члены камісіі і назіральнікі ад грамадскіх аб’яднанняў. Не менш адказная місія і ў супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела ўнутраных спраў, медработніка. Іх постаці не маячаць сярод выбаршчыкаў, але ў першую ж хвіліну яны гатовы прыступіць да аказання дапамогі. Такія ж меры бяспекі арганізаваны на ўсіх выбарчых участках.

Акрамя таго ў Пагосце пад кантролем не толькі месца для галасавання выбаршчыкаў. За грамадскім парадкам у цэлым па аграгарадку сачылі ў дзень выбараў і мясцовыя члены добраахвотнай народнай дружыны на чале з дырэктарам сельскага Дома культуры.

Прочитано 609 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи