Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

За мінулы год на ААТ “Валожынскі льнокамбінат” выпушчана 112 тон алею, у тым ліку 47 тон – харчовага.

У месяц на вытворчасці выпускаецца да 15 тон алею, адпаведна за змену – 500-600 кілаграмаў. Харчовы алей, які валодае ўнікальнымі смакавымі якасцямі, з’яўляецца яшчэ і свайго роду лекарам. Першапачаткова ў валожынскага алею быў зусім маленькі тэрмін захоўвання, цяпер жа ён павялічаны да 9 месяцаў. Прадукт рэалізуецца праз гандлёвыя сеткі “Еўрагандаль” і “Белкаапзнешгандаль”, а таксама праз прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы па ўсёй краіне. Дзякуючы прадпрыемству “Вернісаж падарункаў”, што месціцца ў Валожыне, для камбіната вырабляюцца невялікія партыі сувенірнай упакоўкі. Зразумела, што алей у бутэльках са скуры, аздобленых ільняной тканінай, каштуе ўдвая даражэй, але з’яўляецца адметным сувенірам. За студзень-люты выраблена па 30 бутэлек сувенірнай прадукцыі. Карыстаецца попытам і тэхнічны алей валожынскай маркі. Экалагічна чысты прадукт набываюць лакафарбавыя заводы Мінска і Ліды, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ва ўсіх бібліятэках раёна прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!”. У той дзень бібліятэчныя работнікі размаўлялі з наведвальнікамі толькі па-беларуску. Былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, аформлены кніжныя выставы.

Сёлета фонды цэнтральнай раённай бібліятэкі папоўніліся такімі новымі выданнямі, як першы том двухтомнай энцыклапедыі “Янка Купала” і энцыклапедыя “Францыск Скарына”, кніга Э. Дубянецкага “Асветнікі Беларусі” (Ян Баршчэўскі, Ян Чачот і Ігнат Дамейка), кніга з серыі “Маленькі прафесар”, прысвечанымі беларускай мове, і іншымі. У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы сярод школьнікаў сярэдняга ўзросту правялі гульню-віктарыну “Таямніцы родных слоў”, у Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы – гульню-падарожжа “Любі, шануй, ведай роднае слова”. У Гародзькаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Каб бацькоўская мова квітнела”. У раённай бібліятэцы былі аформлены выставы “Адданыя роднаму слову”, дзе выставілі творы класікаў беларускай літаратуры, і “Ты будзеш звінець, наша родная мова”.

Усё новыя і новыя формы работы з наведвальнікамі прапануюць у фізкультурна-аздараўленчым комплексе Валожынскай ДЮСШ.

У студзені тут устаноўлены батут, паскакаць на якім з задавальненнем прыходзяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Набыты і ўстаноўлены аэрахакей, два тэнісныя сталы. У лютым пашыраны прэйскурант паслуг, арганізаваны продаж абанементаў на сямейныя сеансы ў басейн: 1 дарослы і 1 (2) дзіця плюс бясплатна 5 хвілін на батуце; 2 дарослых і 1 (2) дзіця плюс 5 бясплатных хвілін дзецям на батуце. Дарослым прапануюць абанемент на 4 наведванні лазні ў месяц плюс 3 разы ў тыдзень басейн. Гэты месяц пакажа, наколькі папулярна такая прапанова.

На працягу гэтага месяца аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць выязную акцыю “Дзеці – наша будучае”. Для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, выхоўваюцца ў малазабяспечаных і апякунскіх сем’ях, перадаецца гуманітарная дапамога ў выглядзе адзення і абутку.

У Вішнеўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа дапамогу атрымалі 25 дзяцей з 9 сем’яў, у Багданаўскім ВПК – 20 дзяцей з 8 семя’ў, у Гародзькаўскім ВПК – 20 дзяцей з 11 сем’яў, у Пяршайскім – 32 дзіцяці з 10 сем’яў. На чарзе – наведванне з дабрачыннай місіяй Яршэвіцкай і Дорскай школ. А 9 сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці, якім патрэбны падгузкі, атрымаюць іх і гель для ўмывання.

22 лютага творчы калектыў Івянецкага гарпасялковага дома культуры быў запрошаны ў воінскую часць Кіяўца, каб прыняць удзел у святочнай праграме, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны.

У праграме івянчан былі цыганскія танцы ў выканананні танцавальнага калектыву “Рамалэ”, а таксама сольныя песенныя нумары. У салістак Дома культуры Святланы Ісаенка і Марыны Дзярнейка багаты рэпертуар, гледачы не шкадавалі апладысментаў.

Прочитано 410 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан