“Пачуй дзіця сэрцам”

Среда, 28 февраля 2018 16:55  |  Источник  Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Месячнік духоўна-маральнага выхавання “Пачуй дзіця сэрцам” пройдзе ў Мінскай вобласці ў сакавіку. 

Яго мэта: далучыць вучняў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, фарміраваць у іх маральную культуру, пазітыўнае стаўленне да жыцця. Плануецца прыцягваць да ўдзелу ў мерапрыемствах месячніка шырокае кола зацікаўленых: бацькоў, класных кіраўнікоў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў-прадметнікаў, прадстаўнікоў духавенства, работнікаў медыцынскай сферы і МНС, праваахоўных органаў, ідэалагічнай вертыкалі, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Па ўсёй вобласці пройдзе шэраг разнастайных мерапрыемстваў. У планах – максімальна выкарыстоўваць магчымасці сеткавага ўзаемадзеяння, інфармацыйных тэхналогій, працаваць у тым ліку ў сацыяльных сетках. Арганізатары маюць цвёрды намер правесці месячнік без фармалізму, каб па-сапраўднаму пачуць дзяцей і зразумець іх.

Прочитано 582 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи