“Тутэйшыя майстры” запрашаюць

Напярэдадні міжнароднага жаночага свята, 6 сакавіка 2018 года, ў мастацкай галерэе “З’ява” ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х.Каладзеева” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага  праекта “Тутэйшыя майстры”.

Сёлета ў экспазіцыі прадстаўлена творчасць больш за трыццаць таленавітых майстроў рознага ўзросту і прафесійнай накіраванасці з Барысава, Жодзіна і Мінска.

Мастакі і дызайнеры, майстры народнай творчасці і аматары ручной работы прадставілі свае творы ў розных тэхніках дэкаратыўнага майстэрства: кераміку, вырабы з войлаку і тэксцілю, аўтарскія куклы,  упрыгожванні з бісеру і палімернай гліны, мастацкія кампазіцыі і арт-аб’екты, “скрапбукінг” , “кардмейкінг” і шмат чаго іншага.

Наведвальнікі выставы ўбачаць цікавыя творчыя вынаходкі не толькі пастаянных ўдзельнікаў  праекта, але і тых, хто робіць першыя і ўпэўненыя крокі у галіне дэкаратыўнага мастацтва.

Выстава працуе да 29 сакавіка.

Прочитано 367 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан