Х абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”

Четверг, 12 апреля 2018 16:10  |  Источник  Соб. Инф.

14 красавіка 2018 г. у г. Клецку адбудзецца Х абласны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”.

Пачатак мерапрыемства ў 11.00.

У конкурснай праграме фестывалю прымуць удзел 49 харэаграфічных калектываў з 17 раёнаў вобласці, а гэта больш за 1000 удзельнікаў.

На фестывалі будуць прадстаўлены ўсе жанры і накірункі харэаграфічнага мастацтва: народныя, стылізаваныя, бальныя, сучасныя і эстрадныя, сюжэтныя танцы, класічныя кампазіцыі. Адбудзецца конкурс сярод ансамбляў мажарэтак.

Выступленне ўдзельнікаў конкурсу ацэньвае журы фестывалю, якое ўзначальвае першы прарэктар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Наталля Уладзіміраўна Карчэўская.

Пераможцам конкурсу будуць уручаны спецыяльныя дыпломы і  каштоўныя падарункі.

У праграме:

11.00 – урачыстае адкрыццё фестывалю;

11.20-16.00 – конкурсная праграма пастановачных работ харэаграфічных калектываў і ансамбляў мажарэтак устаноў культуры і дзіцячых школ мастацтваў;

17.00 – канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Равеснік” Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў (мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Семчанка);

18.00 – узнагароджванне ўдзельнікаў і закрыццё фестывалю.

Адказны арганізатар: Вайцяхоўская Раіса Іосіфаўна, дырэктар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, тэл. 294 82 71, маб. 80296056024.

Прочитано 295 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Лишь объединяя усилия, возможно решать стоящие перед обществом проблемы…»

21.09.2018
г.Минск, Первый Минский областной форум сельской молодежи