Абласны этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”

Пятница, 13 апреля 2018 11:00  |  Источник  Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

На Міншчыне ў красавіку-маі 2018 года ў межах падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства праходзіць абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.

Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнення ўвагі да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 па 10 клас, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.

Прочитано 470 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное - чтобы людям было комфортно…»

04.07.2018
Марьина Горка, прием граждан