Новости Воложинского района

Пятница, 20 июля 2018 11:30  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

З 17 па 31 ліпеня на базе райспажыўтаварыства працуе сервісны атрад “Школьнік”, куды ўвайшлі 8 вучняў гімназіі № 1. Узначальвае работу атрада студэнт першага курса БДАТУ Арцемій Пачыкоўскі. Гімназісты асвойваюць азы работы прадаўца ў магазінах “Гасцінец”, “Ветразь”, “Сузор’е” і “Мерыдыян” райцэнтра.

У ліпені і жніўні студатрады, сфарміраваныя РК БРСМ, будуць таксама працаваць на базе РУП “Валожынскі жылкамунгас”, ААТ “Лоск”, ААТ “Агра-Дубінское”, ААТ “Суднікаўскі” і КСУП “Пяршаі-2014”.

Калі тэатр пачынаецца з вешалкі, то шматкватэрны жылы дом – з пад’ездаў. Многія жыльцы гэта разумеюць і надаюць парадку ў пад’ездзе не менш увагі, чым у асабістай кватэры. Усё часцей пагаджаюцца і на рамонт за ўласныя сродкі. За першае паўгоддзе 7 пад’ездаў адрамантаваны за кошт жыльцоў.

Заключылі дагаворы з жылкамунгасам і аплачваюць рамонтныя работы ў растэрміноўку жыхары другога і трэцяга пад’ездаў дома № 6, першага пад’езда дома № 6а, чацвёртага дома № 16 і другога дома № 18 па вуліцы Партызанскай. Завяршылі рамонт у першым і трэцім пад’ездах дома № 33 па вуліцы Чапаева і прыступілі да работ у другім пад’ездзе дадзенага дома. І гэта, дарэчы, пры тым, што ў самім доме вядзецца капітальны рамонт. Заменены на металічныя ўваходныя дзверы ў пад’езды і падвал, на вокнах у пад’ездах устаноўлены шклопакеты. Зараз распачаты рамонт даху.

Рашэннем райвыканкама ў раёне афіцыйна зарэгістраваны 6 пярвічных арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Нагадаем, што раённую арганізацыю гэтага аб’яднання ўзначальвае дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Ф. Рай.

Пастаўлены на ўлік пярвічныя арганізацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Валожынскага філіяла “Мінаблпаліва”, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, КУП “Валожынскі РКБА”, філіяла ДРБУ № 167.

У дні традыцыйнай акцыі “Падорым дзецям лета”, якую падчас канікулаў ініцыіруе аб’яднанне гмін і паветаў Малапольскі, у Кракаве на працягу дзесяці дзён адпачывалі 9 вучняў устаноў адукацыі нашага горада. Знаёмства з краінай-суседкай, мову якой школьнікі вывучаюць у гуртках і аб’яднаннях, стала заахвочваннем за ўдзел у розных творчых конкурсах на працягу года. Разам з імі адпачывалі равеснікі з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі.

Падчас знаходжання ў Кракаве для школьнікаў былі арганізаваны экскурсіі па гораду, знаёмства з яго славутасцямі, наведванне саляной шахты ў Вялічцы. Вучні палепшылі сваю польскую мову і набылі шмат новых сяброў.

Па дамоўленасці з ААТ “Суднікоўскі” на працягу 18 дзён на базе мясцовай школы працуе лагер працы і адпачынку. Вясковыя школьнікі прымаюць удзел у сезонных сельгасработах, а таксама з карысцю бавяць вольны час.

За летнія дні прывабны выгляд набылі будынкі раённага Цэнтра культуры і раённай бібліятэкі, якія можна лічыць тварам нашага горада. Пафарбаваны іх фасады. У РЦК таксама заменены водасцёкавыя адлівы. 

Глабальны рамонт чакае дах Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра. Вядзецца выраб праектна-каштарыснай дакументацыі. Запланавана перакрыць шыферам дах Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Гандлёвы павільён Івянецкай птушкафабрыкі прапісаўся ля возера ў райцэнтры. Там прадаюцца курыныя яйкі і прадукцыя з мяса птушкі. Аднак далёка не ўсе патэнцыяльныя пакупнікі заўважылі новую краму. Мала рэкламы – мала пакупнікоў.

А вось магазін “Першамайскі”, які шмат гадоў належаў раённаму вузлу паштовай сувязі, зачыніўся. Зараз унутры памяшкання вядуцца рамонтныя работы, так сцвярджае шыльда на дзвярах. Напэўна, у будынка будзе новы гаспадар.

Прочитано 124 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета