Новости Воложинского района

Пятница, 10 августа 2018 09:13  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У раёне налічваецца 10 падраздзяленняў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў: раённая арганізацыя, Валожынская гарадская, Івянецкая гарпасялковая і пры кожным сельскім Савеце дэпутатаў.

Раённая і Івянецкая гарпасялковая былі зарэгістраваны раней з афармленнем усіх адпаведных дакументаў. А не так даўно рашэннем райвыканкама афіцыйна пастаўлены на ўлік 8 астатніх пярвічных ветэранскіх арганізацый. 31 ліпеня адбыўся сход Валожынскай гарадской пярвічнай арганізацыі, на якім быў абраны новы старшыня. Замест Міхаіла Рыгоравіча Чорнага савет узначаліў Вячаслаў Вітальевіч Косік.

Пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па размеркаванні на работу ў сельгаспрадпрыемствы раёна прыбыў 21 малады спецыяліст. 6 з іх маюць вышэйшую адукацыю і 15 – сярэднюю спецыяльную.

Тры эканамісты з вышэйшай адукацыяй накіраваны ў ААТ “Лоск”, КСУП “Сакаўшчына” і ААТ “Суднікаўскі”. У КСУП “Пяршаі-2014” прыступілі да работы аграном і заатэхнік, а таксама галоўны заатэхнік у КСУП “Сакаўшчына”. Увогуле, у апошнюю гаспадарку накіравана больш за ўсё маладых спецыялістаў – 5. Выпускнікі атрымалі добраўпарадкаванае жыллё, у асноўным інтэрнаты, ім выплачаны прадугледжаныя заканадаўствам пад’ёмныя.

З 1 жніўня РУП “Белпошта” і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны краіны праводзяць эксперымент: замест паштальёнаў перыядычныя выданні і іншыя паштовыя адпраўленні разносяць сацыяльныя работнікі.

Стартавай пляцоўкай новаўвядзення абраны Валожынскі раённы вузел паштовай сувязі і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Замест 5 штатных паштальёнаў, якія пайшлі ў водпускі, паштовую карэспандэнцыю на працягу 50 дзён будуць разносіць 9 сацыяльных работнікаў, што замацаваны за адзінокімі старымі людзьмі ў дадзеных населеных пунктах. А непасрэдна пенсіі будуць выплачваць начальнікі аддзяленняў сувязі.

У мінулую суботу некаторыя аб’екты Валожына, у прыватнасці гарадскі рынак і стадыён СШ № 1, ператварыліся ў здымачную пляцоўку.

На стадыёне маршыравалі піянеры савецкіх часоў, устанавілі флагі, транспаранты. У здымках былі задзейнічаны больш за 50 чалавек. Можна было ўбачыць машыны з расійскімі нумарамі, аўтобусы для падвозу масоўкі з мінскімі, тэхніку са здымачным рэквізітам. Наконт здымак разгарнулася абмеркаванне ў сацыяльных сетках.

Аказалася, што ў той дзень у Валожыне здымалі эпізоды маштабнага праекта па заказе тэлеканала НТБ пад агульнай назвай “Чарнобыль”. Здымкі будуць весціся і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Стваральнікі надалі асаблівую ўвагу выбару натуры і знайшлі месцы, дзе час як бы спыніўся ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Гледачоў чакае падарожжа ў савецкае мінулае, калі спакойнае жыццё цэлага пакалення назаўжды змяніла жудасная тэхнагенная катастрофа. Галоўныя ролі ў серыяле выконваюць вядомыя акцёры Надзея Міхалкова і Ігар Пятрэнка. Праўда, у Валожыне яны не былі заўважаны, ці іх з’яўленне на здымачнай пляцоўцы не афішыравалася.

Аграсядзібы, якія размешчаны на тэрыторыі Валожыншчыны, асабліва запатрабаваны ў гэтыя спякотныя летнія дні, калі людзі жадаюць быць бліжэй да прыроды, да вады. І аграсядзіба “Бацян” не выключэнне.

Часцей за ўсё тут спыняюцца нашы суайчыннікі. Ёсць двухмесныя і аднамесныя нумары. Не так даўно гулялі вяселле на 50 гасцей. Не мінаюць яе ўдзельнікі веласіпедных тураў і індывідуальныя аматары велатурызму. На аграсядзібе маюцца ў наяўнасці 10 дарослых і некалькі дзіцячых веласіпедаў. Гасцям прапануюць таксама тры лодкі.

Адначасова гаспадары вядуць будаўнічыя работы. Падрыхтаваны ўжо фундамент пад кухню, дзе будзе месціцца не толькі харчаблок, але і непасрэдна сталовая, там таксама прадугледжана месца для санвузла з душам і туалетам для інвалідаў. На тэрыторыі сядзібы будуецца лазня прыкладна на 10 месцаў, фундамент ужо гатовы, узводзяцца сцены. Памыцца ў лазні будзе магчымасць і ў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У бліжэйшых планах – будаўніцтва канюшні.

Прочитано 41 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Нужно грамотно выполнять свои должностные обязанности…»

26.07.2018
г.Минск, заседание Минского областного исполнительного комитета