Новости Воложинского района

Пятница, 31 августа 2018 11:00  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

З 1 верасня дырэктарам ДУА “Івянецкая сярэдняя школа” прызначана Юзэфа Іосіфаўна Кулак.

Ю. І. Кулак нарадзілася ў 1970 годзе. У 1989 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Настаўнік пачатковых класаў”. Івянецкая сярэдняя школа – першае і адзінае месца работы педагога. Тут яна працавала настаўніцай пачатковых класаў, адзін навучальны год – намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а з 2007 года – ізноў настаўніцай. У 1994 годзе завочна атрымала вышэйшую адукацыю – скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. У 2009 годзе прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Матэматыка”. У апошнія гады па сумяшчальніцтве працавала педагогам сацыяльным.

У раёне неўзабаве пачнецца сяўба азімых зерневых. Насеннем азімых зерневых культур сельгаспрадпрыемствы забяспечаны на 92 працэнты.

Для сортаабнаўлення гаспадаркі прыступілі да набыцця элітнага насення азімых зерневых. Пры плане 400 тон завезена пакуль што 120 тон. Пад поўную патрэбу набыла элітнае насенне адна гаспадарка – СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”.

Напярэдадні новага навучальнага года ў распараджэнне ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама паступіў новы аўтобус з надпісам “Дзеці” на 23 месцы.

Гэты аўтобус стане чатырнаццатым па ліку, які курсіруе па дарогах раёна і дастаўляе сельскіх дзяцей у школы і дашкольныя ўстановы. Дарэчы, некаторым з гэтых транспартных сродкаў ужо па 12 гадоў, але яны праходзяць абавязковы тэхагляд і знаходзяцца ў добрым стане. Між тым, на Міншчыне ёсць раёны, дзе для перавозкі школьнікаў звяртаюцца за дапамогай у аўтапаркі, бо школьныя аўтобусы ўжо не падлягаюць рамонту.

Падчас сёлетняга жніва клубныя ўстановы раёна правялі на палях, у сталовых, на зернетаках 62 мерапрыемствы, у якіх былі задзейнічаны 154 чалавекі, не толькі штатныя работнікі, але і самадзейныя артысты. За летні час культработнікі арганізавалі таксама 15 свят вёсак.

Больш за ўсё канцэртаў для ўдзельнікаў жніва на рахунку Сакаўшчынскага і Падбярэзскага сельскіх цэнтраў культуры – па 8, Багданаўскага СЦК – 7.

25 жніўня ансамбль польскай песні “Івянчанка” і салісты Івянецкага гарпасялковага Дома культуры Аляксандр Сабалеўскі і Ірына Урбан прымалі ўдзел у абласным адкрытым фестывалі народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. Пра гэта сведчыць яшчэ адзін дыплом, які атрымаў прапіску ў гэтай установе культуры.

Сярод мноства калектываў з трох краін – Беларусі, Літвы і Польшчы – нашы артысты не згубіліся. У іх ёсць ужо свае фанаты, бо івянецкія артысты не першы раз прадстаўляюць у Гродне польскую дыяспару. На гэты раз прывезлі з сабой манекен, апрануты ў нацыянальны польскі касцюм з падрабязным апісаннем. Заводзілі гледачоў, уздымалі настрой і дзве танцоркі – Кацярына Бібік і Таццяна Аляшэвіч.

На ўліку ў раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў састаяць 374 члены.

Падчас зімовага палявання на пушнога звера ім былі прададзены 232 пуцёўкі на адстрэл жывёлы. Зараз адкрыты летне-асенні сезон палявання на водаплаўную і балотную дзічыну, які будзе доўжыцца да 9 снежня. Паляўнічыя набылі ўжо 140 пуцёвак на паляванне.

20 членаў прафсаюза работнікаў раённага камбіната бытавога абслугоўвання і члены іх сем’яў пабывалі на аглядавай экскурсіі ў Гродна, на Аўгустоўскім канале.

Завяршыўся тур выхаднога дня ў агратурыстычным комплексе “Каробчыцы”, які з кожным годам робіцца больш прывабным для падарожнікаў. Пасля знаёмства з цікавымі мясцінамі комплексу за кошт прафсаюза ў адной з устаноў харчавання на яго тэрыторыі быў арганізаваны абед.

Прочитано 312 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018