Новости Воложинского района

Пятница, 21 сентября 2018 10:30  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

12 верасня ў Мінску адбылася выніковая канферэнцыя Праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі садзейнічання развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь. Наш раён уваходзіў у трыццатку пілотных раёнаў, дзе рэалізоўваўся дадзены Праект.

Былі праведзены два конкурсы ініцыятыў. У першым конкурсе былі падтрыманы і рэалізаваны тры заяўкі ад прадстаўнікоў Валожыншчыны, у другім – з пяці пададзеных заявак адабраны і рэалізаваны тры. Падвядзенне вынікаў праходзіла з удзелам прадстаўнікоў Еўрасаюза, міністэрстваў і ведамстваў краіны, якія падтрымлівалі ініцыятывы на мясцовым узроўні. У дэлегацыю нашага раёна ўваходзілі галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама В. Башаркевіч, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Рай, в. а. начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях П. Тарасевіч, намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў С. Глінскі, гаспадары аграсядзіб “За масточкам” і “Мядовая каралева” Д. Наканечны і А. Хаўрук.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унесены 33 аб’екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна. Апошнім у спіс унесены ў пачатку 2000-х гадоў касцёл Святога Юрыя ў Пяршаях.

Непасрэдна ў Валожыне да гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца касцёл, царква, іешыва, былая рэзідэнцыя графоў Тышкевічаў – палацава-паркавы комплекс, гарадзішча па вуліцы Леніна, а таксама – брацкая магіла на плошчы і воінскае пахаванне на могілках. Усе названыя ў спісе аб’екты знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

З Мінскай абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа ў раённую арганізацыю Таварыства паступіў прадуктовы гуманітарны груз на суму 1112 рублёў 17 капеек.

Біяёгурт ёмістасцю 250 грамаў, біяёгурт-пюрэ і тварожна-фруктовы ў ёмістасцях па 100 грамаў атрымалі мнагадзетныя і малазабяспечаныя сем’і, сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, адзінокія пенсіянеры, 21 навучэнец сельскагаспадарчага ліцэя, сярод якіх былі сіроты і падлеткі з малазабяспечаных сем’яў. Паступілі таксама новыя мужчынскія фуфайкі чатырох найменняў. Спартыўныя касцюмы для хлопчыкаў і дзяўчынак, камплекты для заняткаў спортам перададзены ў цэнтр творчасці дзяцей і падлеткаў Валожынскага раёна для экіпіравання спартыўных каманд.

На мінулым тыдні ў Вішнеўскую сярэднюю школу наведаліся валанцёры з ліку студэнтаў аўтатрактарнага факультэта БНТУ на чале з намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце А. А. Грыневіч.

Такія візіты студэнтаў названай установы ў сельскую школу адбыліся не ў першы раз, але раней яны насілі больш прафарыентацыйны характар. На гэты раз студэнты-валанцёры ў рамках акцыі “У першы клас – з аўтатрактарным факультэтам” прывезлі падарункі для сямі першакласнікаў. Для 25 вучняў пачатковых класаў арганізавалі выезд у Валожын і наведванне дзіцячага сеанса 3D у кінатэатры “Юнацтва”.

17 верасня цэнтральную раённую бібліятэку наведалі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Загадчыца аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Алена Францаўна Сугака правяла для гасцей экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з яе гісторыяй і сучасным станам, прадэманстравала кніжныя выставы. Госці наведалі таксама карцінную галерэю ўраджэнца Валожына мастака Уладзіміра Сайко, якая адкрыта на другім паверсе. Бібліятэкар Дзіяна Гасціловіч правяла для іх майстар-клас па модульным арыгамі і адначасова пазнаёміла са сваімі работамі, што размешчаны на выставе ў чытальнай зале.

У Маладзечне прайшло першынство Мінскай вобласці па футболе сярод дзяўчат 2005-2006 гадоў нараджэння.

Наш раён прадстаўлялі юныя футбалісткі з Багданаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, якія сталі сярэбранымі прызёрамі абласных спаборніцтваў.

Прочитано 134 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018