Урачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі твораў Народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча

11 кастрычніка 2018 года а 15-й гадзіне ў Цэнтры культуры і вольнага часу (Мядзельскі раён, к.п.Нарач, вул. Ленінская, 23) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Мастацкай галерэі твораў Народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча, знакамітага айчыннага графіка, ураджэнца Мядзельшчыны.

Галерэя Васіля Шаранговіча, ганаровага грамадзяніна Мядзельскай раёна, створана па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта.

Васіль Шаранговіч – выдатны майстар станковай і кніжнай графікі з адметным творчым почыркам, адзін з самых вядомых і прызнаных беларускіх мастакоў.

Творы Васіля Шаранговіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеях Янкі Купалы і Якуба Коласа, Міністэрстве культуры Расіі, зборах Беларускага саюза мастакоў і Саюза мастакоў Расіі, мемарыяльным комплексе «Хатынь», у прыватных калекцыях Італіі, ЗША, Германіі, Тайваня. Цяпер атрымліваць асалоду ад знаёмства з творчасцю славутага земляка могуць і аматары мастацтва на яго малой радзіме.

Агульная плошча галерэі складае 210 кв. метраў, у экспазіцыі прадстаўлена 130 работ майстра, сярод якіх ілюстрацыі да твораў класікаў беларускай і сусветнай літаратуры, станковыя работы, акварэлі і малюнкі, якія пранізвае шчымлівая любоў да роднай зямлі, аднавяскоўцаў. У работах мастака апяваецца магутны, стваральны дух беларусаў, зямная прыгажосць і бясконцая вера ў новы, лепшы дзень.

Значнае месца ў творчасці Васіля Шаранговіча займаюць пейзажы, галоўным чынам мядзельскія. Мастак пісаў пераважна знаёмае яму з дзяцінства асяроддзе, адлюстраваўшы яго непаўторную своеасаблівасць: велічны спакой пагоркаў, бязмежную стыхію азёр, глыбіню неба, падкрэсленую манументальнымі аблокамі, таямнічае мігценне начнога неба.

Нарадзіўся В.Шаранговіч ў вёсцы Качаны Мядзельскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Шмат гадоў узначальваў Беларускую  дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. З'яўляецца Народным мастаком Беларусі, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаным дзеячам мастацтваў Польшчы, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

Прочитано 178 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Всегда надо поступать по закону…»

05.12.2018
г.Борисов, прием граждан