Новости Воложинского района

Пятница, 12 Октября 2018 10:40  |  Источник  Газета "Працоўная слава"

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У Сусветны дзень пошты начальнік участка паштовай сувязі Людміла Леанідаўна Шаўрэй разам са старшым інструктарам-інспектарам Аксанай Аляксееўнай Тышкевіч правялі ўрок у 4 “Б” класе гімназіі № 1.

Яны расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра Сусветны паштовы саюз, яго гісторыю, работу паштальёнаў у нашым раёне, паслугі, якія аказваюць работнікі паштовай сувязі. Каб 45 хвілін урока запомніліся вучням, падрыхтавалі для іх віктарыну, загадкі, звязаныя з поштай. За правільныя адказы дзеці атрымлівалі сувеніры. Напярэдадні кожны вучань атрымаў дамашняе заданне: напісаць пісьмо матулі. А на ўроку вучыліся правільна запаўняць паштовы канверт, пісаць адрас. Дзіцячыя пасланні паштальёны даставяць па канкрэтных адрасах, і гэта будзе прыемны сюрпрыз для матуль напярэдадні Дня маці.

На днях стала вядома, што Беларусь прызнана лепшай краінай для агратурызму па версіі NationalGeographic. Перамагла з 50% галасоў, абышоўшы ў чытацкім галасаванні Італію, Бразілію, Кітай і ЗША.

У нашым раёне на 1 кастрычніка бягучага года налічваецца 49 аграсядзіб, летась была 41. І па гэтым паказчыку раён займае лідзіручыя пазіцыі ў вобласці. Першыя аграсядзібы былі створаны ў 2007 годзе. Сярод іх – “Ганка”, “Міхалова”, “Раўнавага”. І толькі лічаныя за гэты час спынілі сваё існаванне. Гаспадары шукаюць розныя шляхі, кааперыруюцца адзін з адным, каб стаць прыцягальнымі для турыстаў, паказаць замежнікам хараство і адметнасць роднага краю.

У гімназіі № 1 прыступіў да работы педагог-валанцёр Сюй Чанмін, які вядзе міжшкольны факультатыў па кітайскай мове. Варта напомніць чытачам, што ў Валожыне будуць вывучаць кітайскую мову ўжо трэці год.

Сярод тых, хто вывучае гэту мову з першага дня, 14 вучняў 8 і 9 класаў трох гарадскіх устаноў адукацыі. Усяго набрана 10 груп, у якія запісаліся 79 школьнікаў з 3 па 9 класы. Для кожнай групы факультатыўныя заняткі праводзяцца два разы на тыдзень. Дарэчы, Сюй Чанмін – першы англамоўны педагог-валанцёр, яго папярэднікі размаўлялі па-руску.

Па 15 кастрычніка ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры праходзяць музейна-педагагічныя заняткі “Матулін куфар”. А пачаліся яны яшчэ ў верасні.

Першымі ўдзельнікамі такіх незвычайных заняткаў сталі вучні 8 класа Івянецкай сярэдняй школы (класны кіраўнік Ганна Браніславаўна Субач). Пабывалі на мерапрыемстве таксама выхаванцы дзіцячага дома-інтэрната на чале з Валянцінам Антонавічам Сабалеўскім. Падлеткі з цікавасцю знаёміліся з ткацтвам як відам народнай творчасці, паспрабавалі і самі папрацаваць за ткацкім станком. Этнаграфічная выстава “Ткацтва” перанесла школьнікаў у часы, калі людзі ўсё рабілі сваімі рукамі. Падчас заняткаў рэфрэнам гучалі словы з паэмы Ларысы Геніюш “Куфар”. А далей была гульнявая праграма і фатаграфаванне на фоне посцілкі (для нашых продкаў гэта лічылася раскошай).

Жыхары Валожына прывыклі, што ў кінатэатры “Юнацтва” ўсе новыя стужкі пачынаюць дэманстравацца практычна адначасова з расійскімі прэм’ерамі і нават сусветнымі. Кіно паціху вяртае страчаныя пазіцыі, але аншлагаў, як у савецкія часы, на жаль, не назіраецца.

Даволі шмат гледачоў пабывалі на прэм’еры расійскай стужкі “Непрощенный” з Дзмітрыем Нагіевым у галоўнай ролі. А вось на новую стужку з удзелам куміра Данііла Казлоўскага “На районе” гледачы чамусьці не пайшлі. Затое з нецярплівасцю чакалі амерыканскую стужку “Веном”. Тэлефанавалі не толькі асобныя гледачы, але і з воінскай часці, пыталіся, калі пачне ісці ў кінатэатры. І вось з 11 кастрычніка гэты фільм пачаў дэманстравацца ў нашым горадзе. Хаця, на маю думку, моладзі больш карысна было б паглядзець названыя расійскія стужкі.

У мінулую суботу ў Дзяржынску прайшлі занальныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей і юнацтва ў рамках абласной спартакіяды “Каласок” для аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў.

Наш раён прадстаўлялі юнакі і дзяўчаты Багданаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. Хлопчыкі занялі першае месца і працягнуць спаборнічаць у фінале. Каманда дзяўчат заняла другое месца.

Прочитано 29 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018