Дабрабыту таму, хто ў гэтым даму…

На мінулым тыдні Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат адзначыў пятнаццацігадовы юбілей. Як сказаў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алег Аляксеевіч Семянчук, за час існавання ўстанова непазнавальна пахарашэла, абнавілася, і сёння нават цяжка ўявіць, што тут было напачатку…

Трэба аддаць даніну стваральнікам дома-інтэрната – яны выбралі самае лепшае месца размяшчэння, дзе магутныя сосны напаўняюць паветра гаючым водарам, а бярозавыя гаі не засланяюць сонечнае святло. З цягам часу на замацаванай тэрыторыі з’явіліся рукатворныя аздобы і дапаўненні. І цяпер тут такая прыгажосць, што не сорамна і гасцям паказаць.   

А яны сюды прыязджаць любяць. Вось і пра юбілей не забыліся. На ўрачыстасць завіталі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксеевіч Румак, намеснік старшыні аблвыканкама Іван Станіслававіч Маркевіч, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Алег Аляксеевіч Семянчук. Раённую вертыкаль улады прадстаўлялі намеснік старшыні райвыканкама І. У. Шакун і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Ф. Рай. З пашанай сустрэлі сабраныя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо і яго світу. У суправаджэнні дырэктара дома-інтэрната Віталія Уладзіміравіча Прыёмкі высокапастаўленыя асобы прайшлі па тэрыторыі дома-інтэрната, пабывалі ў лячэбных і жылых карпусах. Убачаным засталіся задаволенымі. 

Госці, згодна з этыкетам, на юбілей прыйшлі не з пустымі рукамі. Самы каштоўны набытак дастаўся ад паўднёвакарэйскай дэлегацыі. Яны ўручылі ўстанове новенькі аўтобус на 12 пасадачных месцаў. У спісе падарункаў – сродкі медыцынскай рэабілітацыі, музычныя інструменты, рэчы для карыснага правядзення вольнага часу. Замацаваў святочны настрой канцэрт мастацкай самадзейнасці.

Візіцёры не скупіліся на шчырыя віншаванні ў адрас гаспадароў. Але словы спадара Кім Ёнг Хо сталі агульным лейтматывам: “Калі маеш магчымасць каму-небудзь дапамагчы – не ўхіляйся. Свет стане мілейшым і для яго, і для цябе…”

Прочитано 453 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/35399-dabrabytu-tamu-hto-%D1%9E-getym-damu#sigProGalleriaf00850e5e4

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Главное богатство наше – люди!…»

29.09.2018
г. Мядель, Дожинки - 2018