Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У мінулую суботу ў Івянецкім гарпасялковым Доме культуры прайшоў справаздачны сход раённага таварыства інвалідаў. Сёння арганізацыя налічвае 104 члены. Узначальвае яе В. А. Субач.

На сход сабраліся каля 50 чалавек. Апроч справаздачы аб рабоце за 2018 год разглядаліся і іншыя пытанні. Адбыліся перавыбары старшыні пярвічнай ячэйкі “Івянчанка”. Ім стаў Міхаіл Кулак. У арганізацыі пакуль што дзейнічаюць дзве ячэйкі. Ёсць яшчэ “Сівічанка”. У бліжэйшых планах – стварэнне пярвічкі ў Валожыне. Работнікі культуры падрыхтавалі для гасцей канцэртную праграму, за што члены арганізацыі выказваюць асаблівую падзяку С. І. Бурачэўскаму. Усе прысутныя на сходзе атрымалі падарункі.

30 лістапада ў Наваполлі прайшоў фінал абласнога этапу рэспубліканскага інфармацыйна-прафарыентацыйнага праекта “ПРАФ-БУМ”.

Навучэнцы і творчыя калектывы ўстаноў прафтэхадукацыі Міншчыны прадставілі на завочны тур 56 работ у чатырох намінацыях. У фінале журы пакінула 21 з іх. У намінацыі “Постар-матыватар “Мая прафесія – правільнае рашэнне” трэцяе месца заняла навучэнка другога курса Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Вікторыя Грышэль. Да конкурсу другакурсніцы дапамагала рыхтавацца творчая група ў складзе педагога-арганізатара ліцэя Наталлі Жылевіч і педагога дадатковай адукацыі Юліі Гісіч. Менавіта апошняя вядзе гурток малявання, дзе займаецца прызёрка. Прадстаўлены макет постара ў далейшым будзе ўвасоблены на тканіне.

Члены народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” на чале з кіраўніком В. Гіруць-Русакевіч з абменным канцэртам пабывалі ў Беразінскім СДК Маладзечанскага раёна. Гэта было трэцяе выступленне ў пасёлку Беразінскае, дзе нашых артыстаў ужо ведаюць і заўсёды цёпла прымаюць.

Свае вершы чыталі Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун, Надзея Агіевіч, Галіна Гражынская, песні на словы В. Русакевіч і ўласны верш выканала Наталля Жызнеўская, песні на верш З. Гасціловіч і свае словы праспявала Ірына Татун. Музычныя нумары дарылі таксама салістка РЦК Ірына Зянько і салісты Падбярэзскага СДК Святлана Гурбан, Ігар Гурбан і Лілія Маразоўская.

З 7 па 9 снежня ў Маладзечне прайшоў чэмпіянат Мінскай вобласці па баскетболе сярод мужчынскіх каманд.

Зборная каманда нашага раёна заняла трэцяе месца. Вось імёны бронзавых прызёраў: Юрый Чарапанаў, Аляксандр Бекіш, Уладзіслаў Галоўчык, Іван Кашча, Яўген Пукала, Мікіта Жук, Ігар Турскі, Уладзіслаў Навіцкі, Яўгеній Шакун і Антон Віршыч.

Старажытнае мястэчка Вішнева сваёй багатай гісторыяй прыцягвае творчых людзей. Літаральна ў гэтыя дні яно стала героем некалькіх тэлевізійных перадач.

Вельмі грунтоўна расказаў пра гісторыю і сучаснасць населенага пункта, сустрэўся з многімі людзьмі падчас сваёй вандроўкі тэлежурналіст Уладзімір Субат. Свой погляд на мястэчка ў перадачы, якую вядзе вядомы акцёр Павел Харланчук. Але надзвычай прыемна бачыць знаёмыя мясціны, знаёмых людзей, радуе, што ўсё больш жыхароў краіны даведваюцца пра наш раён.

Можна бясконца дыскутаваць на тэму, ці доўгі век будзе ў кніг, ці чытаюць увогуле людзі кнігі ў папяровым варыянце, ці патрэбны бібліятэкі. А можна ўзяць і ператварыць сваё хобі ў бізнес. Так зрабіла наша зямлячка, выпускніца сярэдняй школы № 1 райцэнтра Анастасія Косік, якую цяпер мінчане больш ведаюць пад імем Ася Гросбухава. Яна стала першай гераіняй тэлеперадачы “Звычайныя людзі”.

Насця заўсёды шмат чытала і ніколі не шкадавала грошы на набыццё новых кніг для ўласнай бібліятэкі. У сакавіку бягучага года дзяўчына адкрыла ў сталічным мікрараёне “Усход”, якраз насупраць Дома Міласэрнасці, сваю бібліятэку – “Прастору даступных кніг. Гросбухава”, аналагаў якой пакуль што няма. Арганізавала кніжную прастору выключна пад свой густ. Тут можна правесці цэлы дзень з кніжкай у руках. А можна набыць месячны абанемент і браць кніжкі на дом, за гэту суму прачытаць некалькі кніг, у залежнасці ад вольнага часу і хуткасці чытання. Тут збіраюцца аднадумцы і абмяркоўваюць кніжныя навінкі, тут праводзяцца самыя розныя майстар-класы і іншыя мерапрыемствы. У бібліятэку прыходзяць сапраўдныя кнігалюбы, каб адпачыць душой. Дарэчы, сама гаспадыня па-ранейшаму шмат чытае і вядзе майстар-клас па каліграфіі. І бібліятэка – не асноўнае месца яе работы, на кнігах шмат не заробіш…

Прочитано 629 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан