Хто там ідзе? Дзяды Марозы!

Адразу адзінаццаць пар Дзядоў Марозаў і Снягурак пашчасціла пабачыць у мінулую суботу тым, хто прыйшоў у якасці гледачоў на традыцыйнае раённае свята-конкурс “Дзед Мароз-шоў”.

Конкурсная праграма пачалася на імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы ля чэрвенскага кінатэатра “Сучаснік”. Тут прайшлі спаборніцтвы паміж парамі галоўных навагодніх персанажаў на кемлівасць і спрытнасць, уменне танцаваць і круціць абруч, на лепшую цацку для ёлкі. Акрамя таго, Дзяды Марозы памераліся сіламі ў чыста мужчынскай забаве – перацягванні канату.

Затым усе ўдзельнікі шоў накіравался на плошчу Свабоды, дзе разам з гледачамі пакружыліся ў карагодзе вакол галоўнай ёлкі раёна і запалілі на ёй гірлянды.
Завяршальным этапам спаборніцтва стаў конкурс навагодніх віншаванняў, у якім Дзяды Марозы і Снягуркі ўдзельнічалі са сваімі групамі падтрымкі – казачнымі героямі.
Дыпломы і падарункі за актыўны ўдзел у “Дзед Мароз-шоў” атрымалі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Валевачоўскага дзіцячага садка-школы. За трэцяе месца ўзнагароджаны каманды цэнтральнай раённай бальніцы і Чэрвенскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Другое месца – у лясгаса. А перамогу ў свяце-конкурсе журы прысудзіла Чэрвенскаму дому-інтэрнату для дзяцей інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Падарункі пераможцам і актыўным удзельнікам “Дзед Мароз-шоў”, якія падрыхтавалі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, райкамы прафсаюза работнікаў АПК, дзяржаўных і іншых устаноў, Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, уручыла намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька.

Прочитано 381 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/37449-hto-tam-idzess-dzyady-marozy#sigProGalleria5880ddc2e2

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан