Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У апошнія дні мінулага года адбыўся V пленум райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Месцам правядзення была абрана Івянецкая сярэдняя школа. Галоўная тэма, якая стаяла на парадку дня, – Год малой радзімы. У рабоце пленума бралі ўдзел члены райкама, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, ветэраны педагагічнай працы.

Да пачатку работы пленума была праведзена аглядная экскурсія па Івянцы, якую падрыхтавала старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі мясцовай школы, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Л. У. Страчынская. Затым адбылося знаёмства з экспазіцыяй Івянецкага музея традыцыйнай культуры. Работнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна І. С. Ваньковіч і В. У. Марзак правялі прэзентацыю, прысвечаную валожынскай ветцы роду графоў Тышкевічаў. Усе выступленні тым ці іншым чынам тычыліся асноўнай тэмы – Года малой радзімы, патрыятычнага выхавання, захавання і прымнажэння традыцый, нацыянальнай спадчыны. Слова бралі намеснік дырэктара Ракаўскай СШ А. К. Капуста, прадстаўнік Пяршайскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Я. М. Іваноўская, А. М. Гардынец з Багданаўскага ВПК, С. М. Гацко з Дорскага ВПК і іншыя.

Любоў да чытання, да кнігі выхоўваецца з дзяцінства. І юныя наведвальнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі пацвярджаюць гэта.

У першы рабочы дзень новага года, 2 студзеня, у бібліятэку завіталі, каб перарэгістравацца і ўзяць новыя кнігі 70 чалавек. А ўвогуле на сённяшні дзень у бібліятэцы пабывалі каля 400 чытачоў. Абанементы пад нумарамі 1 і 2 дасталіся Ганне і Дашы Уласенкам, 2012 і 2014 гадоў нараджэння, выхаванкам цэнтра дашкольнага развіцця дзіцяці “Расінка” райцэнтра. Дзяўчынкі шмат чытаюць, прыходзяць у бібліятэку разам з матуляй практычна кожныя выхадныя.

У канцы мінулага года Міністэрства культуры краіны выдзеліла грашовыя сродкі раённым краязнаўчым музеям на набыццё экспанатаў. Нашаму музею такім чынам было выдаткавана 1200 рублёў. Калі набываліся работы сучасных аўтараў, то абавязковай умовай было іх членства ў ГА “Беларускі саюз мастакоў”.

Музей заказаў былому мінчаніну, а цяпер жыхару аграгарадка Пяршаі скульптару Валерыю Калясінскаму барэльеф В. Дуніна-Марцінкевіча. Работа памерам 50х60 см выканана з сілуміну і неўзабаве знойдзе годнае месца ў экспазіцыі. У цэнтры барэльефа – партрэт пачынальніка беларускай драматургіі, абапал яго – сцэны з вядомых твораў Дуніна-Марцінкевіча.

Новы год прыйшоў у кінатэатр “Юнацтва” з новымі расійскімі фільмамі, якія зацікавілі гледачоў не толькі добрай папярэдняй рэкламай, але і сюжэтамі, акцёрскім саставам.

З 3 студзеня ў кінатэатры дэманструецца мастацкі фільм “Т-34”, яго за першыя дні паглядзелі 100 гледачоў. Скажу сумленна, ніколі не думала, што фільм пра вайну, які працягваецца 2 гадзіны 40 хвілін, можа глядзецца на адным дыханні! Менавіта на такіх гістарычных падзеях выхоўваецца патрыятызм. Лёгкая камедыя “Паліцэйскі з Рублёўкі” пачала дэманстравацца яшчэ ў апошнія дні адышоўшага года. У студзені яе паглядзелі 243 гледачы. Галоўныя ролі ў абодвух фільмах выконвае харызматычны акцёр новага пакалення Аляксандр Пятроў. Дэманстравацца яны будуць у Валожыне да 23 студзеня. Настойліва раю паглядзець гэтыя стужкі. А на дзіцячых сеансах падчас канікулаў у бягучым годзе пабывалі 600 гледачоў.

У дзіцячай бібліятэцы райцэнтра не першы год устаноўлена “Ёлка жаданняў”, зробленая рукамі выхаванцаў аддзялення сацыяльнага прытулку. На ёй развешаны пажаданні хлопчыкаў і дзяўчынак.

Уручаць падарункі работнікі бібліятэкі будуць 30 студзеня, калі адзначаецца Дзень Дзеда Мароза і Снягуркі. Такая павялася традыцыя. Асноўныя святы, а разам з імі і падарункі застаюцца ў мінулым. І дзяцей чакаюць новыя сюрпрызы. Кожны з нас можа стаць фундатарам і перадаць у бібліятэку грошы альбо падарункі. Мараць дзеці з прытулку пра машынкі з дыстанцыйным кіраваннем, гадзіннікі, касметыку, цацкі, а ўвогуле, шчыра радуюцца любому падарунку. Вашы дзеці могуць прыняць удзел у акцыі і падзяліцца сваімі “скарбамі” з равеснікамі з прытулку.

Пункт пракату зімовага інвентару працуе ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры з канца снежня. У калядныя святы было прынята рашэнне зрабіць скідкі на пракат канькоў і лыжаў, клюшак для дарослых і дзяцей.

За мінулыя выхадныя пункт пракату наведалі каля 300 чалавек. Пункты пракату працуюць таксама ў мікрараёне Сельгастэхніка і ў г. п. Івянец, дзе заліты каткі.

Прочитано 290 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан