Выхадны дзень у Маладзечанскім раёне па-лебедзеўску: усім аграгарадком – на школьны стадыён

Кірмаш з разнастайнымі прысмакамі, забегі на лыжах і санках, цір, перацягванне каната, гандлёвыя рады, бяспройгрышная латарэя, музыка і танцы, гарачая гарбата з піражкамі…

Той, хто прыйшоў на стадыён “Лебедзеўскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна”, не пашкадаваў аб гэтым. Актывісты РГА “Белая Русь” Лебедзеўскага сельскага выканаўчага камітэта, школы, Дома культуры, біблятэкі, дзіцячай школы мастацтваў запрасілі жыхароў аграгарадка на народныя гулянні “Зімовыя забавы”. І яны прыйшлі на свята цэлымі сем’ямі.

Якіх толькі ласункаў не нагатавалі руплівыя гаспадыні: ледзянцы на палачцы, дамашнія вафлі, хрушчы, беляшы, чабурэкі, дранікі…Прадаваліся яны па сімвалічных цэнах – кожны мог пакаштаваць. Не дзіўна, што прысмакі размялі вельмі хутка, а гаспадыні абмяняліся фірменнымі рэцэптамі.

Таты і мамы, дзеці ўсіх узростаў спаборнічалі ў лыжных гонках, пераможцаў узнагародзілі дыпломамі. Былі жадаючыя паўдзельнічаць і ў забегах на санках. А ў санях, у якія запрог свайго каня Аляксандр Калачык, прыехалі Дзед Мароз і Снягурачка, каб яшчэ раз павіншаваць землякоў з Новым годам і развітацца да наступнага. Працавалі музычная і гульнявая пляцоўкі. Дзеці з задавальненнем малявалі фарбамі карціны прама на снезе. Школьныя повары частавалі ўсіх гарачай гарбатай і піражкамі.

- Класснае свята! Столькі магчымасцей усёй сям’ёй весела і цікава правесці выхадны! Калі ў горадзе ў час такіх гуляннеў за многія забавы трэба плаціць, то ў нас усё бясплатна. Як не паўдзельнічаць, каб набрацца добрых эмоцый, зарадзіцца энергіяй! Радуе, што жыццё ў нашым аграгарадку б’е крыніцай, што ўсё з большай актыўнасцю  людзі прымаюць удзел у такіх мерапрыемствах, вялікае дзякуй ад усіх жыхароў Лебедзеўскага сельсавета арганізатарам свята, цяпер усе будуць ведаць, што грамадцкае аб’яднанне “Белая Русь” клапоціцца і дбае аб сваіх земляках  - падзялілася ўражаннямі мнагадзетная маці Вольга Мячкоўская.

Прочитано 425 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Как известно, в этот период в поле комбайнеры от рассвета и до заката…»

11.08.2019
Клецкий район, поздравление комбайнёров-трёхтысячников