Пісьменнікі Міншчыны на міжнародным форуме аматараў літаратуры і кнігі

Завяршыла працу XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Па сутнасці, галоўная падзея года для літаратараў Беларусі стала асабліва яркай і запамінальнай і для пісьменніцкай суполкі вобласці. Міжнародны сімпозіум “Пісьменнік і час”, паэтычны аўтобус, прэзентацыі кніг і творчасці, натхнёныя выступы і аўтограф-сесіі…Як прайшоў маштабны кніжны форум для членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”?

Душы маёй выток

Асабліва цёпла, пранікнёна і шчымліва прайшла прэзентацыя творчасці пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення пад сімвалічнай назвай “Душы маёй выток”. Як вядома, сёлетні год аб’яўлены Прэзідэнтам  нашай краіны Годам малой радзімы, таму цалкам заканамерна, што кожны з удзельнікаў імпрэзы ў большай частцы сваіх твораў выказваў шчырыя словы прызнання ў любові свайму куточку. Вілейка і Барысаў у творах  Уладзіміра Цануніна і Лёлі Багдановіч, Клецк і Маладзечна ў выступленнях Таццяны Цвірка і Марыі Шэбанец, Валожыншчына і Дзяржыншчына ў вершах і песнях Дзмітрыя Краскоўскага і Людмілы Круглік, Міншчына ў асабліва цёплым выступленні Таццяны Дашкевіч, Заслаўе і Піншчына ў творах Святланы Быкавай і Марыі Кобец.

На працягу цэлай гадзіны ўдзельнікі творчай імпрэзы, зладжанай на пляцоўцы “Пісьменнік і час”, дэманстравалі свае творчыя здольнасці – дэкламавалі вершы і спявалі песні ў арыгінальным музычным суправаджэнні,  адным словам, яшчэ раз нагадалі ўсім наведвальнікам мерапрыемства – Мінская вобласць асабліва багатая на літаратурную скарбніцу.

“Ад калыханкі да забаўлянкі”

Знаёмства з літаратурнымі героямі цудоўнага дзіцячага выдання “Ад калыханкі да забаўлянкі”, кнігі вершаў казак і апавяданняў для дзяцей малодшага дзіцячага ўзросту,  якая ў мінулым годзе пабачыла свет у Выдавецкім Доме “Звязда”, надзвычай ярка і запамінальна прайшло ў рамках выставы-кірмашы на дзіцячай пляцоўцы. На самым пачатку прэзентацыі грунтоўнага дзіцячага выдання яе ўкладальнік, кіраўнік  народнага клуба кампазітараў і паэтаў Мінскай вобласці “Жывіца” Ірына Аляксандраўна Карнаухава распавяла пра  тое, як вялася праца над стварэннем і падрыхтоўкай кнігі, а старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Святлана Анатольеўна Быкава  пазначыла прысутным аб значнасці і неабходнасці выдання.

Цікава і арыгінальна гучалі падчас прэзентацыі творы літаратараў у аўтарскім агучванні Таццяны Мушынскай, Лёлі Багдановіч, Таццяны Дашкевіч. Вершы Галіны Нупрэйчык і Ліліі Мялешка, Уладзіміра Цануніна і Святланы Быкавай  дэкламавалі ўдзельнікі імпрэзы – члены дзіцячага літаратурнага клуба “Ізяслаўцы”, вучні 5 класа ДУА “Заслаўская гімназія” Марыя Собаль і Яраслава Амеліна. Кіраўнік узгаданага аб’яднання –  Лізавета Скальская –  распавяла пра сумесную дзейнасць іх фарміравання з пісьменніцкай суполкай Міншчыны. Па завяршэнні мерапрыемства кожны жадаючы меў магчымасць не толькі набыць дзіцячае выданне, але і атрымаць аўтограф ад яго аўтараў.

“Паэтычны аўтобус”

Асабліва актыўны ўдзел прынялі пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў і ў працы перасоўнай творчай пляцоўкі  – так званага “паэтычнага аўтобуса”.

Больш за чатыры гадзіны на незвычайным маршруце гучалі вершы, байкі і песні ў выкананні таленавітых прадстаўнікоў Мінскай абласной пісьменніцкай суполкі: Уладзіміра Цануніна, Аляксандра Быкава, Галіны Нічыпаровіч, Ірыны Карнаухавай, Людмілы Круглік, Дзмітрыя Краскоўскага, Таццяны Цехнебедзінай. На некаторы час да іх далучылася і яшчэ адна вядомая прадстаўніца Міншчыны – першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алена Стэльмах.

“Багацце літаратурнай скарбніцы Міншчыны”

Для пісьменнікаў Міншчыны мінулы год выдаўся дастаткова плённым – амаль чатыры дзесяткі аўтарскіх кніг пабачыла свет у 2018-ым годзе.  Пра адзінаццаць з іх больш дэталёва можна было даведацца 9-га лютага на прэзентацыях, якія праводзіла Мінскае абласное аддзяленне ГА “СПБ” на пляцоўцы “Пісьменнік і час” XXVI Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу.

Творчы калейдаскоп выставы

Якую ролю выконвае сёння ў свеце пісьменнік, на што можа ўплываць літаратура і як яна дапамагае абуджэнню нашай грамадскай свядомасці? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся падчас міжнароднага форуму «Пісьменнік і час”, які праходзіў у выставачным комплексе БелЭкспа 7 лютага.Гэтую ж тэму  прадоўжылі абмяркоўваць госці з далекага і блізкага замежжа падчас Міжнароднага круглага стала, які ў гэты ж дзень прайшоў у Мемарыяльнай зале Дома літаратараў. “Малая радзіма. Твая і мая…” Такую сімвалічную назву мела сустрэча. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі агульныя вехі тэмы малой радзімы ў жыцці і дзейнасці кожнага чалавека, кожнай краіны, а таксама падзяліліся ўражаннямі аб яе актуальнасці. Асабліва ажыўлена абмяркоўваліся падчас сустрэчы агульныя літаратурныя сувязі паміж пісьменнікамі розных краін, перакладчыцкія праекты. За важкі асабісты ўнёсак у развіццё сучаснай перакладной літаратуры, высокі прафесіяналізм у перакладзе башкірскай паэзіі, паэт, перакладчык,  член Мінскага абласнога аддзялення СПБ  Марыя Кобец атрымала Падзячнае пісьмо з рук старшыні Саюза пісьменнікаў Башкартастана Закі Алібаева.

Дастаткова ярка і запамінальна прайшлі падчас выставы-кірмашу і асабістыя прэзентацыі кніг і творчых праектаў пісьменніцкай суполкі Міншчыны.

Прочитано 518 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Следить за порядком человек обязан…»

06.03.2019
г.Дзержинск, прием граждан