У Валожынскім раёне прайшоў адзіны дзень бяспекі

Спасцігнуць азы ўдумлівых і бяспечных паводзін пры пажары, даведацца, як дробная на першы погляд няспраўнасць печы можа паслужыць крыніцай вялікай трагедыі, чым пагражае легкадумнае стаўленне да газавага і электрычнага абсталявання, навучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу дапамагалі дзецям і дарослым арганізатары маштабнага мерапрыемства, праведзенага на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу Валожыншчыны. З прывітальным словам звярнуўся да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч Шакун.

Наладзілі мерапрыемства пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта суб’екты прафілактыкі, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні – райаддзел па надзвычайных сітуацыях, Валожынскі раён газазабеспячэння, райінспекцыя «Энерганагляд», цэнтральная раённая бальніца, райарганізацыя Таварыства выратавання на водах, аддзяленні Дзяржаўтаінспекцыі і Дэпартамента аховы і інш.

Удзел у акцыі прынялі больш як 200 школьнікаў, а таксама мноства дарослых, члены шматлікіх працоўных калектываў. Наймальнікі ў той дзень з разуменнем аднесліся і да жадання работнікаў наведаць вялікую інфармацыйную пляцоўку: унікальная магчымасць навучыцца аператыўна і граматна дзейнічаць ва ўмовах небяспечных сітуацый у быце прыцягнула шмат жадаючых.

Пачалося мерапрыемства з тэатралізаваных пастановак на тэму пажарнай бяспекі, выступлення ўдзельнікаў клуба юных выратавалнікаў-пажарных «Ліквідацыя» з СШ № 2 г. Валожына. Пасля гульнявых квэстаў, наладжаных работнікамі культуры, пачаўся галоўны квэст дня – наведванне шасці тэматычных пляцовак, абсталяваных арганізатарамі інвентаром, макетамі, запатрабаванай інфармацыйнай прадукцыяй: буклетамі, лістоўкамі, памяткамі, наклейкамі і інш.

Майстар-класы – вось чым прыцягнула ўвагу грамадскасці акцыя. Энергетыкі дэманстравалі сучасныя ўзоры тэхнічнага абсталявання і вучылі, як пазбегнуць паражэння токам. Работнікі аварыйна-газавай службы працавалі па сваім профілі, як і прафесіяналы пажарнай выратавальнай службы, супрацоўнікі сілавых структур і медыкі. На «лекцыю» да апошніх, дарэчы, стаяла цэлая чарга: не кожны раз можна пачуць сакрэты экстраннага выратавання чалавечага жыцця і ўбачыць, якія разнастайныя метады для гэтага выкарыстоўваюцца. А старшыня райарганізацыі ТВВОД і ўвогуле размясціў сваю пляцоўку ў памяшканні басейна – так бы мовіць, бліжэй да сваёй стыхіі... Напрыканцы жадаючым прадстаўнікі ўсіх службаў прадэманстравалі спецтэхніку і правялі экскурсіі.

Такая акцыя праходзіць у Беларусі ўпершыню і завершыцца ў першы дзень вясны.

Прочитано 231 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан