"Пісьменнік - прафесія асаблівая!..”

Справаздачны сход членаў Мінскага абласнога аб’яднання ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” прайшоў напярэдадні. Сябры другой у Беларусі па колькасці чальцоў суполкі падсумавалі вынікі мінулага года, а таксама агучылі планы на бягучы. Якія задачы стаяць перад творцамі краіны, якую функцыю ў грамадстве сёння выконвае пісьменніцкая арганізацыя, акрэсліў падчас сходу старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, што ўзначаліў прэзідыум справаздачнага схода. У ліку ганаровых гасцей нарады былі: першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, член Мінскага абласнога аддзялення Алена Стэльмах, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах рэлігіі Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Галіна Сакалоўская, кіраўнікі некаторых раённых бібліятэчных сістэм і устаноў вобласці.

Адкрываючы нараду, старшыня Мінскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Святлана  Быкава  адзначыла, што мінулы год быў даволі яркім на падзеі для пісьменнікаў вобласці, а таксама багатым на творчыя набыткі. Так, намаганнямі пісьменніцкай суполкі Міншчыны за 2018 год было выдадзена 39 кніг агульным накладам 41,3 тысяч паасобнікаў. Актыўна праявілі сябе пісьменнікі вобласці і ў справе публічных выступаў і сустрэч у розных установах і на пляцоўках Міншчыны, а таксама за яе межамі. Цягам года было праведзена шмат творчых сустрэч з літаратарамі суполкі.

Асобна адзначыла старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі і вялікую працу раённых кіраўнікоў клубаў літаратурнай творчасці, якія на працягу года праводзілі актыўную работу з аматарамі ўзнёслага слова.

Вельмі важным і плённым для аддзялення, пазначыла С.Быкава,  з’яўляецца супрацоўніцтва і з Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. У мінулым годзе сумесна з гэтай установай быў праведзены шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванню вядомых беларускіх пісьменнікаў.

Акрэсліла С.Быкава і тое, што дастаткова актыўную пазіцыю выказалі пісьменнікі вобласці і ў справе ўдзелу ў шматлікіх конкурсах самага разнастайнага ўзроўню.

Дастаткова плённым па выніках мінулага года была дзейнасць аддзялення ў справе пашырэння міжнароднага літаратурнага супрацоўніцтва, а таксама прадстаўлення багацця літаратурнай скарбніцы за мяжой, пазначыла старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі.     

Так, у лістападзе мінулага года у Доме літаратара было падпісана Пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве паміж Чуньцінскай Федэрацыяй літаратурных і мастацкіх кол (Кітай) і Мінскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”.

Пісьменнікі аддзялення прымалі ўдзел і ў міжнародных фестывалях. Падтрымліваюць пісьменнікі аддзялення і творчыя, перакладчыцкія стасункі з літаратарамі іншых краін. Асабліва яскрава рупіцца на гэтай ніве Марыя Кобец, якая ужо шмат год займаецца літаратурным пераўвасабленнем, яе пераклады неаднаразова друкаваліся ў рэспубліканскіх і замежных перыядычных выданнях У 2018 годзе прадоўжылася і пашырылася замежная выдавецкая дзейнасць членаў  аддзялення.

Багатым выдаўся мінулы год і на публікацыі твораў  пісьменнікаў аддзялення у замежных перыядычных выданнях. Сярод іх –  Барыс Савінаў і Ірына Карнаухава (перыядычныя выданні Расіі), Марыя Кобец  (у Азербайджане, Казахстане, Туркменістане, Чувашыі, Чачні, Кабардзіна-Балкарыі, Албаніі, Бангладэш, Мексіі, Італіі, Саудаўскай Аравіі, Сербіі, Польшчы і інш.), Святлана Быкава (часопіс “Берега”, (Расія), газета “Літаратурны Каўказ»), Рэгіна Рэўтовіч (газета “Літаратурны Каўказ» і іншыя.

Падсумоўваючы справаздачны выступ, Святлана Быкава яшчэ раз нагадала, што пісьменнікі Міншчыны актыўна прапагандуюць беларускую кнігу ў сродках масавай інфармацыі, праводзяць шматлікія акцыі, прэзентацыі выданняў у працоўных калектывах, установах культуры і адукацыі, сярод вайскоўцаў. А гэта значыць –  пісьменнікі аддзялення працуюць, твораць – папаўняюць багацце творчай літаратурнай скарбонкі краіны.

“Пісьменнік – прафесія асаблівая!..”. Менавіта так пазначыў на самым пачатку свайго выступу падчас справаздачнага сходу старшыня ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалай Чаргінец. Кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі Беларусі засяродзіў увагу членаў Мінскай абласной суполкі на важнасці справы, якую выконваюць сёння пісьменнікі, аб тым ідэалагічным складніку, увасабленнем якога ва ўсе часы былі высокамастацкія творы сапраўднага творцы-літаратара. Мікалай Іванавіч  адзначыў таксама і асноўныя вехі праблем, якія турбуюць пісьменніцкую суполку сёння. Гэта і пытанні кнігавыдання, і павышэння пісьменніцкіх ганарараў, а таксама пытанні прэстыжу пісьменніка як творцы, як асобы ў сучасным грамадстве.

Сёлетні год – юбілейны, падкрэсліў М.Чаргінец, гэта год 75-годдзя з Дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пісьменніцкая арганізацыя таксама не павінна заставацца ў баку ад святкавання гэтай юбілейнай даты, адпаведна – задача членаў творчай літаратурнай суполкі – стаяць на самай перадавой у справе ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. Адным з важных накірункаў работы пісьменніцкай арганізацыі была і заўсёды будзе – праца з моладдзю, праца над тым, каб грамадства мела дастойную змену. Выхаваць дастойную змену і ў шэрагах пісьменніцкіх – і гэтая задача таксама адна з першачарговых. Моладзь павінна далучацца да літаратуры, і менавіта пісьменнікі і з’яўляюцца тымі сейбітамі,  што сеюць зерне духоўнасці і маралі ў сэрцах маладых асобаў, акрэсліў М.Чаргінец. 

Не застануцца ў баку пісьменнікі Беларусі і ад асноўнай палітычнай падзеі  года. Сёлетні год – год выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таму сваёй няўрымслівай літаратурнай працаў пісьменнікі таксама робяць свой унёсак у  палітыку нашай дзяржавы. У завяршэнне выступу Мікалай Іванавіч пажадаў членам Мінскага абласнога аддзялення новых творчых здзяйсненняў і літаратурнай прагі ў справе працы на ніве Прыгожага пісьменства.

Праца пісьменніцкай арганізацыі – надзвычай важная і стасункі абласных уладаў з літаратарамі Міншчыны павінны быць яшчэ больш цеснымі, пазначыла падчас свайго выступу намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах рэлігій Мінскага аблвыканкама Галіна Сакалоўская. Прыемна адзначыць, што зносіны паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і пісьменніцкай арганізацыяй вобласці грунтуюцца на агульных ідэалагічных задачах, якія пераследуюць кожны з бакоў. Супраца ў клопатах каардыянацыйнага Савета, што працуе пры Галоўным упраўленні  па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама,  удзел пісьменнікаў у мерапрыемствах іншых грамадскіх аб’яднанняў вобласці наладжаны на пастаяннай аснове. Галіна Аляксандраўна выказала спадзеў, што гэты накірунак будзе развівацца і надалей.

Пытанні размяшчэння літаратурна-мастацкіх твораў у спецыяльных выданнях краіны, выхад літаратурных публікацый на старонках грамадска-палітычных выданняў,  асвятлення ў сродках масавай інфармацыі асноўных тэм, якія сёння турбуюць літаратара, абмяркоўваліся падчас сходу. У прадаўжэнні нарады  былі вызначаны асноўныя накірункі работы суполкі,  зацверджаны план работы аддзялення на 2019 год, а таксама новы склад Савета пісьменніцкай арганізацыі, адбыліся выбары намесніка старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ. Адзінагалосным галасаваннем была абрана кандыдатура Марыі Кобец.

Прыемным завяршэннем працы справаздачнага сходу стала ўзнагароджванне найбольш руплівых творцаў пісьменніцкай арганізацыі і гасцей мерапрыемства.

Прочитано 65 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/38941-pismennik-prafesiya-asablivaya%E2%80%9D#sigProGalleriad44177d3f7

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Следить за порядком человек обязан…»

06.03.2019
г.Дзержинск, прием граждан