Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Спартсменаў, якія ў канцы лютага прымалі ўдзел у Рэспубліканскіх спаборніцтвах па баскетболе, на працягу чатырох дзён карміў аддзел грамхарчу Валожынскага райспажыўтаварыства. Такую вялікую заяўку нашы работнікі рэалізавалі паспяхова, нараканняў на якасць страў не паступала.

Кармілі юных спартсменаў у рэстаране “Іслач” і ў гарадской сталовай. Гатавалі абеды на 100 чалавек. Непасрэдна ў ДЮСШ у дні спаборніцтваў арганізоўвалі выязны гандаль, дзе было прадстаўлена дастаткова разнастайнае меню. Падсілкавацца паміж матчамі маглі як спартсмены, так і балельшчыкі.

З 20 лютага ў валожынскім Доме быту для пенсіянераў устаноўлены 10-працэнтныя скідкі на мужчынскія і жаночыя стрыжкі.

Такая акцыя дзейнічае кожную сераду. Кліентам пры сабе патрэбна мець адпаведны дакумент.

24 лютага на пляцоўцы ля Ракаўскага цэнтра народнай творчасці прайшло народнае свята “Запусты”. Яно было арганізавана для мясцовай дзятвы, якая наведвае гурткі фальклорнай накіраванасці. Запрашаліся і бацькі.

Свята сабрала больш за 60 чалавек. Была падрыхтавана танцавальная праграма з абрадавымі песнямі і гульнямі, народнымі забавамі. Як высветлілася, старадаўнія гульні нашых бацькоў і дзядоў былі не менш цікавымі і для іх нашчадкаў. Кульмінацыйным момантам свята стала спальванне пудзіла Зімы. Потым усе разам частаваліся блінамі, якія напяклі культработнікі і бацькі, запівалі іх духмянай гарбатай. Было цікава і весела, агульнае свята паяднала розныя пакаленні ракаўчан.

З пачатку года папаўняецца інвентар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Для аддзяленняў баскетбола і плавання набыта яго на 2 тысячы рублёў.

Для заняткаў юных спартсменаў з’явіліся новыя баскетбольныя мячы, а таксама розныя прыстасаванні, якія дапамагаюць трымацца на вадзе і больш інтэнсіўна займацца плаваннем.

Чарговую партыю гуманітарнага грузу атрымала раённая арганізацыя таварыства інвалідаў. Перадала 350 кілаграмаў грузу дабрачынная арганізацыя “Водгук”.

На гэты раз паступіла многа жаночага і дзіцячага адзення. Атрымаць рэчы можна па аўторках і чацвяргах, на іх могуць разлічваць маладыя, мнагадзетныя і малазабяспечаныя сем’і раёна.

Удзельнікаў клуба ветэранаў працы “Верас”, які дзейнічае пры РЦК, запрасілі выступіць у Ракаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

У канцэртнай праграме “Ад чыстага сэрца простымі словамі” прынялі ўдзел салісты Лілія Саевіч, Людміла Зінкіна, Людміла Сівая, іншыя. Мела поспех мужчынскае трыа ў складзе Рыгора Гладчанкі, Іосіфа Сухавецкага і Антона Таўгяня, канцэртныя нумары перамяжаліся вершамі, байкамі, іх чытала Рыма Макей. У праграме, якая доўжылася паўтары гадзіны, выступалі дуэты, трыа, вакальная група. Ветэраны працы прадэманстравалі, што ёсць яшчэ порах у парахаўніцах, і прыемна было чуць апладысменты ад удзячных гледачоў. Дарэчы, разам з самадзейнымі артыстамі ў гэту сацыяльную ўстанову наведаўся і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі. А артысты прывезлі для насельнікаў дома-інтэрната не толькі канцэртную праграму, але і асабістыя рэчы, якімі падзяліліся з хворымі людзьмі.

У асабістым першынстве раёна па русках шашках прынялі ўдзел 8 прыхільнікаў гэтай старажытнай гульні. Спаборніцтвы прысвячаліся памяці настаўніка Суднікаўскай сярэдняй школы М. Ф. Саўкіна.

На гэты раз першае месца заваяваў Станіслаў Матус, другое і трэцяе месцы занялі жыхары Валожына Вячаслаў Косік і Андрэй Кашкан. Лепшыя шашысты адзначаны дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама і грашовымі прызамі.

Прочитано 368 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан