Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

За люты і пачатак сакавіка яшчэ тры сям’і ў раёне атрымалі права на сямейны капітал.

Згодна з рашэннем райвыканкама, права на налічэнне сямейнага капіталу атрымалі жыхаркі райцэнтра Таццяна Іванаўна Краўчанка і Наталля Іосіфаўна Сея. У першай сям’і нарадзілася трэцяе дзіця, а ў другой – чацвёртая дачушка. Таксама сямейны капітал будзе налічаны жыхарцы вёскі Альшанка Вішнеўскага сельсавета Наталлі Пятроўне Моніч, якая нарадзіла трэцяе дзіця.

На бягучы год інвалідам па зроку выдзелены 7 бясплатных пуцёвак у аддзяленне рэабілітацыі на базе УП “Санаторый “Пад’ельнікі”, які знаходзіцца ў Уздзенскім раёне. Пуцёўкі разлічаны на 15 дзён.

Першы жыхар раёна з ліку інвалідаў па зроку паедзе папраўляць здароўе 14 сакавіка. Уключна па верасень пуцёўкі ўжо размеркаваны.

У апошні дзень зімы ў Палацы культуры горада Барань на Віцебшчыне праходзіў абласны семінар-практыкум. Рэспубліканскі цэнтр культуры запрасіў прыняць у ім удзел сямейны калектыў “Крона” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.

Самадзейныя артысты з Ракава паказалі сваім калегам з Віцебскай вобласці песенна-танцавальна-музычную спадчыну нашага рэгіёну. Мэта семінара – звярнуць увагу культработнікаў да захавання спадчыны, мясцовага фальклору. Ракаўчане падзяліліся сваімі набыткамі. Святлана Ярашэвіч, якая вядзе гурток “Майстроўня”, правяла майстар-клас па пляценні з саломкі. Хрысціна Лямбовіч, кіраўнік гуртка “Ткачыкі”, падзялілася ўменнем у пляценні паясоў. Разам з ёй сваё майстэрства прадэманстравала вучаніца Юлія Літвінковіч. Прадстаўнікі нашага рэгіёну аформілі выставы сваіх работ.

38 экзэмпляраў мастацкіх і навукова-папулярных кніг на рускай і беларускай мовах папоўнілі ў лютым фонд Валожынскай дзіцячай бібліятэкі.

Сярод новых выданняў кніга І. Масляніцынай “Анастасія Слуцкая”, выдадзеная ў серыі “Гісторыя для школьнікаў”, “Архітэктурныя славутасці Беларусі” з серыі “Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара”, “Браты нашы меншыя” і “Як жылі продкі” з серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”. Ацэняць юныя аматары літаратуры і новыя творы пісьменнікаў Юрыя Сітнікава, Ягора Крымава, Сяргея Клімковіча, Уладзіміра і Наталлі Перасвет і іншых аўтараў.

Тэатр-студыя “Летуценнікі” сярэдняй школы № 1 райцэнтра запрасіла настаўнікаў, педагогаў-ветэранаў, бацькоў, аднакласнікаў на прэм’еру спектакля “Пісаравы імяніны” паводле твораў Ул. Галубка. Кіраўнікі студыі – настаўнікі Ганна Казіміраўна Кезік і Ала Іванаўна Бітэль заўсёды творча падыходзяць да выбару рэпертуару і падбору акцёраў на галоўныя ролі.

Раз у год аматары сцэны радуюць сваіх прыхільнікаў новым спектаклем. Ролі выконвалі вучні 8-11 класаў. Практычна ўсе дэкарацыі былі зроблены сваімі рукамі. Прэм’еру прымеркавалі да Тыдня беларускай мовы, які праходзіў у школе. Гледачы былі шчодрымі на апладысменты. А юныя артысты цяпер чакаюць запрашэнні на чарговы паказ спектакля.

Больш за 30 чалавек – валанцёры і ўдзельнікі мэтавай групы праекта “Прафілактыка ўзроставых кагнітыўных змяненняў у пажылых людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Валожына і Валожынскага раёна” пабывалі на экскурсіі ў “Дукорскім маёнтку”, які знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне.

У маёнтку іх сустрэлі аніматары ў гістарычных касцюмах, былі падрыхтаваны майстар-класы і забаўляльныя гульні, спаборніцтвы. Валожынцы наведалі “разынку” гэтага культурнага комплексу – перакулены дом, пра які зараз шмат гавораць.

2 сакавіка адбыўся раённы турнір па міні-футболе сярод юнакоў 2004 года нараджэння і маладзейшых, у якім прынялі ўдзел 5 каманд.

Першае месца заняла каманда Багданаўскага ВПК (капітан Алег Сташкевіч), другое і трэцяе – каманды ФАЦ і СШ № 2 (капітаны адпаведна Дзяніс Трус і Уладзімір Бакштановіч). Пераможцы ўзнагароджаны грашовым прызам. Лепшымі ігракамі турніру прызнаны Алег Сташкевіч, Дзмітрый Клімовіч (СШ № 1), Уладзімір Бакштановіч і Канстанцін Чабай (СШ № 2).

Прочитано 206 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Следить за порядком человек обязан…»

06.03.2019
г.Дзержинск, прием граждан