Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У сакавіку Валожынскі лясгас набыў у крэдыт аўтамабіль “МАЗ”, прызначаны спецыяльна для работы ў лясной гаспадарцы.

Аўтамабіль быў дастаўлены ў Валожын 7 сакавіка з Магілёва, дзе “МАЗы” аснашчаюць неабходнымі прыстасаваннямі для работы менавіта для патрэб лясгасаў.

З 4 сакавіка ў цэнтральнай раённай аптэцы № 123 стала працаваць электронная чарга. Упершыню з такім абслугоўваннем жыхары Валожына пазнаёміліся ў Белаграпрамбанку яшчэ ў мінулым годзе.

“Мінская фармацыя”, да якой адносіцца наша аптэка, устанавіла ў памяшканні тэрмінал, дзе кожны наведвальнік павінен узяць спецыяльны талон. Аналагічнае абсталяванне ўстаноўлена пакуль толькі ў некалькіх аптэках вобласці. Можна сказаць, што мы ў ліку першых. Чэргаў ля касы цяпер не будзе ўвогуле. Кожнага наведвальніка паклічуць (а самі работнікі аптэкі ўжываюць тэрмін “запросяць”) за набыццём лекаў ці іншых тавараў галасавым выклікам. За час, пакуль людзі чакаюць запрашэння, можна азнаёміцца з багаццем вітрын і выбраць сабе дадатковую пакупку або проста пасядзець. Адзінае, што трэба дадаць: вялікіх чэргаў у аптэцы не назіраецца, і доўга “расслабляцца” наведвальнікам не давядзецца.

Як доўга мы чакалі будаўніцтва басейна, а затым яго адкрыцця! Гэта была найпершая тэма ўсіх размоў. А вось цяпер басейн таксама з нецярпеннем чакае сваіх наведвальнікаў.

Сказаць сумленна, другі год запар загружаны ён далёка не пад поўную магутнасць. Хаця адміністрацыя ДЮСШ прапануе розныя варыянты акцый і скідак, каб прыцягнуць больш наведвальнікаў. Варта сачыць за рэкламай. У сакавіку, напрыклад, імяніннікі пры наяўнасці дакумента могуць наведаць басейн адзін раз бясплатна. Вялікую падтрымку аказваюць прафсаюзы, якія набываюць абанементы на наведванне басейна. Па колькасці абанементаў на месяц у лідарах Данпрод, раён электрычных сетак і райбальніца. Практычна кожны месяц набываюць іх прафкамы Прадстаўніцтва Белдзяржстраху, Белтэлекама, Следчы камітэт. А вось лясгас сёлета зрабіў толькі першы крок. Да гэтых прафкамаў у сакавіку далучыліся таксама ДРБУ-167 і ўчастак масласырзавода. Між тым, у раёне дастаткова прафсаюзных арганізацый, якія таксама маглі б паклапаціцца пра здаровы лад жыцця сваіх членаў.

2 сакавіка ў Маладзечне прайшоў III адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на аркестровых інструментах (духавыя, ударныя) імя М. К. Агінскага. У ім прымалі ўдзел навучэнцы музычных каледжаў і дзіцячых школ мастацтваў.

Выхаванец Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў трубач Мар’ян Прыёмка (педагог У. М. Грук) вярнуўся з конкурсу з граматай, якую атрымаў у намінацыі “За творчае натхненне”.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла незвычайная прэзентацыя. Прадстаўлялі адну з кніг з “Польскай шафы”: кулінарную кнігу Іааны Фургаліньскай.

Прэзентацыя называлася “Польская кухня”. Адчуй смак традыцый: зірні, згатуй, з’еш!”. У кнізе, якая цяпер прапісалася ў дзіцячай бібліятэцы назусім, сабраны найбольш папулярныя рэцэпты традыцыйнай польскай кухні. Кожны з іх пададзены ў выглядзе малюнкаў з тлумачэннямі. Яны настолькі падрабязныя, што прыгатаваць страву зможа нават школьнік. Прэзентацыя адбывалася ў апошні чацвер перад Пастом, і работнікі бібліятэкі прыгатавалі пончыкі і фаворкі (хрушчы) са старонкі 105, што гатуюць менавіта ў гэты дзень, а затым частавалі імі сваіх чытачоў. Сярод іх былі частыя наведвальнікі бібліятэкі браты Іван і Франц Пупа, Яна Барташэвіч і іншыя.

Даволі шмат культурных мерапрыемстваў прайшло ў Валожыне ў апошні час. Некаторыя творчыя калектывы выступалі ў нашым горадзе не ў першы раз.

Маленькіх гледачоў паклікаў на прадстаўленне цырк “Авацыя” з Мінска. На яго было набыта 236 білетаў, але гледачоў было значна больш. Дзеці да 5-ці гадоў праходзілі бясплатна і сядзелі на каленях у бацькоў. Пры дапамозе клубных устаноў на цыркавым прадстаўленні пабывалі дзеці з Пугачоў, Дораў, Багданава, Бабровічаў. 6 сакавіка на сцэне РЦК выступала цыганскае шоу “Кустурыца”. На канцэрт змаглі прыехаць аматары цыганскай творчасці з Дубіны, Сугваздаў, Пугачоў. Падвоз быў забяспечаны транспартам аддзела культуры. Арганізавана набылі білеты для сваіх членаў прафкамы аўтапарка № 14, жылкамунгаса, раёна газазабеспячэння.

Прочитано 202 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан