Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

З пачатку года на пасяджэннях адміністрацыйнай камісіі райвыканкама разгледжаны 7 адміністрацыйных пратаколаў.

Большасць з іх тычыліся ўцягнення малалетніх у распіванне спіртных напіткаў, а таксама парушэнняў санітарных правіл утрымання сельскагаспадарчай жывёлы.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя для рэгулявання распаўсюджвання і колькасці баршчэўніку Сасноўскага на 2019 год нашаму раёну выдзелены 25000 рублёў.

Хаця барацьба з гэтай небяспечнай і шкоднай раслінай вядзецца ў раёне не першы год, ачагі яе ўсё роўна займаюць яшчэ больш за 40 гектараў. Найбольш масава баршчэўнік расце ля населеных пунктаў Ракаўскага сельсавета, у раёне аграгарадкоў Суднікі, Пяршаі, Подберазь. Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама праводзіць тэндар па выбары спецыялізаванай арганізацыі, якая мэтанакіравана зоймецца знішчэннем папуляцыі баршчэўніку Сасноўскага. Работы па хімічнай апрацоўцы павінны быць праведзены да 1 чэрвеня – на пярвічным этапе, каб не дапусціць цвіцення расліны-шкодніка.

27 сакавіка на базе Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага прайшла музычна-тэарэтычная алімпіяда для вучняў старэйшых класаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці. У алімпіядзе прынялі ўдзел 18 чалавек.

Наш раён прадстаўляла вучаніца 4 класа аддзялення ўдарных інструментаў Валожынскай ДШМ Святлана Гомель. Выхаванка школы стала ўладальніцай Дыплома I ступені, а таксама Граматы за лепшую кампазітарскую творчасць. Педагог Марына Рафаілаўна Мітрошчанкава, якая рыхтавала Святлану да алімпіяды, “за прафесіяналізм у падрыхтоўцы вучня” адзначана Падзякай.

Мінская абласная арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа перадала для грамадзян Украіны, якія перасяліліся на Валожыншчыну з Данецкай і Луганскай абласцей, 4 ваўчары коштам па 100 рублёў кожны.

Два ваўчары прызначаны мужчыне пенсіённага ўзросту, які не атрымлівае ў нас пенсію, ён пражывае ў вёсцы Кіявец. Яшчэ два – сям’і з Гародзькаў, дзе нарадзілася трэцяе дзіця. Атаварыць ваўчары яны павінны ў магазіне “Мінскі край” райцэнтра.

20 красавіка завяршаецца сацыяльны праект “Худзеем разам”, у якім удзельнічаюць 9 жыхароў райцэнтра з лішняй вагой, два з іх – мужчыны.

Як паведаміла адна з куратараў праекта і адначасова інструктар Ірына Тур, у сярэднім удзельнікі гублялі ў месяц па 3-4 кілаграмы, толькі адна з удзельніц скінула за паўтара месяца 7 кілаграмаў. Усе працуюць строга па індывідуальных планах. Пра канчатковыя вынікі райгазета абавязкова паведаміць. Магчыма, тады ўдзельнікі пагадзяцца нават правесці фотасесію.

ААТ “МінскСортНасенГародніна” другі год запар перадало раённаму таварыству інвалідаў насенне гародніны і кветак. Гэта вельмі актуальная дабрачынная дапамога.

На гэты раз паступіла 57 найменняў разнастайнага насення агульнай вагой 9,5 кілаграма. Распаўсюджвацца яно будзе толькі сярод членаў таварыства.

У апошнія сакавіцкія выхадныя работнікі культуры выязджалі з канцэртамі ў суседні Маладзечанскі раён.

У Доме культуры вёскі Селяўцы яны паказалі канцэртную праграму “Песні для вясны”. У канцэрце прынялі ўдзел салісты РЦК Валянціна Далгова, Іосіф Сухавецкі, Юлія Фомкіна, Карына Кашырская і іншыя. Вёў праграму Уладзімір Ціханоўскі. А жыхароў пасёлка Чысць парадавалі сваім бліскучым выступленнем народны вакальны гурт “Сваякі” і народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры”.

Прочитано 254 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан