V Міжнародны сімфанічны форум- конкурс кампазітараў краінаў СНД імя М.К.Агінскага

З 10 па 19 красавіка на базе Маладзечанскага музычнага каледжа адбудзецца V Міжнародны сімфанічны форум-конкурс кампазітараў краінаў СНД імя М.К.Агінскага.

У рабоце форума прымуць удзел каля 30 маладых кампазітараў, якія, напрыканцы гэтага праекта, павінны прадставіць прафесіяналам і кіраўніку сімфанічнага аркестра новыя партытуры, створаныя падчас V форума.

Форум адзначае першы невялічкі юбілей і сцвярджае ўласную жыццяздольнасць.

На працягу 10 дзен маладыя кампазітары Беларусі, Расіі і Малдовы будуць ствараць партытуры твораў для сімфанічнага аркестра, будуць ладзіцца творчыя сустрэчы, майстар-класы, круглыя сталы.

Працаваць з аўтарамі будуць прафесіяналы:

  • кампазітар і віяланчаліст Яраслаў Судзілоўскі (Расія) – Прэзідэнт Міжнароднай гільдыі маладых музыкантаў “МіжнародМалАд” Расійскага музычнага саюза, мастацкі кіраўнік Міжнародных Творчых майстэрань беларускія кампазітары: старшыня Беларускага таварыства сучаснай музыкі Дзмітрый Лыбін (Беларусь), кампазітары Ганна Кароткіна, Аляксей Пілатаў (Беларусь); кампазітар Мікалай Міхееў (Рэспубліка Саха, Якуція).

Упершыню ў праграме форуму бяруць удзел Йіржы Бездэк (Чэхія) – кампазітар, загадчык кафедры кампазіцыі Пражскай акадэміі музыкі і Леанід Любоўскі (Татарстан) – кампазітар, прафесар Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н.Жыганава, Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі і Татарстана.

Упершыню ў праграму форума ўключаны ананімны сімфанічны конкурс маладых кампазітараў, які прадугледжвае максімум 4 прэміі. “Гэта першы і адзіны сёння на постсавецкай тэрыторыі семінар для кампазітараў, калі для работы для іх прадстаўлены сімфанічны аркестр. Ні ў Маскве, ні ў Санкт-Пецярбурзе, ні ў Мінску такога няма і гэта – велізарнае дасягненне! І калі зразумелі, што такая магчымасць выпадае менавіта ў Маладзечна – адразу адгукнуўся і Саюз кампазітараў Расійскай федэрацыі, і Беларускае таварыства сучаснай музыкі і вялікая колькасць музыкантаў, якія гэтую справу падтрымалі” – кажа ідэйны натхняльнік мерапрыемстваў Я.Судзілоўскі.

Гістарычная даведка

У дзейнасці Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага з’явілася новая старонка.

У красавіку 2016 г., упершыню на тэрыторыі Беларусі на базе нашага каледжа стартаваў Міжнародны кампазітарскі форум “Маладая ЕўрАзія”. Яго арганізатарамі сталі Саюз кампазітараў Расіі, Маладзёжнае аддзяленне саюза кампазітараў Расіі (МалАд), Беларускае маладзёжнае аддзяленне кампазітараў (БеларусьМалАд) і Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага.

Гэты стартавы праект неафіцыйна зваўся “нулявым”, спробным, у яго праграме прайшлі творчыя сустрэчы і майстар-класы з сучаснымі кампазітарамі і выканаўцамі, экскурсіі па Маладзечаншчыне для ўдзельнікаў.

Акрамя таго, адбыўся канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра музычнага каледжа імя М.К.Агінскага пад назвай “Маладая ЕўрАзія (Беларусь, Расія)”.

У межах І кампазітарскага семінара-форума маладыя аўтары працавалі над партытурамі для сімфанічнага аркестра і (ці) голаса, прысвечаючы іх класіку беларускай паэзіі Максіму Багдановічу, чыё 125-годдзе са дня нараджэння адзначалася ў снежні 2016 года. Кульмінацыяй ІІ праекта была канцэртная праграма з гэтых твораў.

Вялікую цікавасць удзельнікаў мерапрыемствы: экскурсіі ў сядзібу М.К.Агінскага ў Залессі, у Нясвіжскі і Мірскі замкі, наведванне філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына”.

Адпаведнай была праца і ў межах ІІІ-IV форумаў, калі, падчас восеньскай сесіі, маладыя аўтары працавалі над стварэннем сімфанічных твораў, а вясной адбывалася іх прэм’ера ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага пад кіраўніцтвам Р.С.Сарокі.

Унікальнае значэнне гэтага форума ў тым, што нават у гісторыі СССР ніколі не праводзіліся сімфанічныя семінары для маладых кампазітараў. Таму падобны форум – сапраўды значная падзея як для слухачоў, для каледжа, для музыкантаў, так і для творцаў.

Але самымі значнымі былі ўмовы для творчасці – індывідуальныя заняткі з кампазітарамі, рэпетыцыі з сімфанічным аркестрам і дасведчаным дырыжорам Рыгорам Сарокай, каб удзельнікі адразу пачулі тое, што нарадзілася ў момант працы над сачыненнямі падчас самастойных занятакаў, атрымалі парады прафесіяналаў і калег-кампазітараў, якія працуюць у сучасным музычным накірунку.

Прочитано 301 раз

Галерея изображений

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан