Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

Напярэдадні каталіцкага Вялікадня настаўніца польскай мовы Бажэна Гаворская-Александровіч, якая доўгі час працавала ў Івянцы, прывезла ў Дом Польскі шмат падарункаў.

Тамтэйшая бібліятэка папоўнілася новымі творамі мастацкай літаратуры, а фільматэка – дыскамі з кінафільмамі, куды ўваходзіць як класіка польскага кінематографа, так і фільмы апошніх гадоў. Члены Івянецкага аддзела “Саюза палякаў на Беларусі” маюць магчымасць браць кнігі і фільмы на дом.

Па даных на пачатак красавіка, работнікі лясгаса нарыхтавалі 65 тон гаючага бярозавага соку. Для параўнання: летась было здабыта 120 тон бярозавіку. План выканаць не праблема і сёлета, значна большая праблема – што рабіць з сокам далей.

10 тон карыснага напітку рэалізавалі насельніцтву раёна. Астатні адправілі на перапрацоўку на “Кансервплодгароднінвытворчасць” у Самахвалавічы, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” і УП “Ілаўскае”, што ў Вілейскім раёне. З 3-га красавіка пачалі прадаваць сок у Мінску на рынку “Усходні”. Заявак ад патэнцыяльных спажыўцоў не паступае, а прадаваць за капейкі, якія некаторыя прапануюць, зусім нерэнтабельна. Здабытчыкі рэальна ацэньваюць сітуацыю, што ўтварылася ў красавіку, і не ведаюць, ці патрэбны далейшы збор соку...

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў раённая бібліятэка аб’явіла акцыю па бясплатным сканіраванні фатаграфій, пісьмаў і дакументаў ваенных часоў.

Падчас акцыі “Пра герояў былых часоў” разлічваюць сабраць унікальны краязнаўчы фотаархіў, што дазволіць маладому пакаленню больш даведацца пра людзей, якім яны абавязаны жыццём і мірным небам над галавой. Паважаныя чытачы, не палянуйцеся перабраць сямейныя архівы і прынесці ў бібліятэку каштоўныя дакументы, каб яны сталі даступнымі нашчадкам.

Апошнім часам у грамадстве надаецца дастатковая ўвага сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-аўтысты. У Валожыне 8 такіх дзяцей.

Адміністрацыя ДЮСШ пайшла насустрач супрацоўнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія прапанавалі сем’ям для адаптацыі дзяцей у грамадстве наведваць басейн. Цяпер два разы ў месяц маці альбо бацька з дзіцем могуць наведваць басейн бясплатна.

Ужо не ў першы раз у раённую арганізацыю Таварыства Чырвонага Крыжа паступіла адзенне вядомай фірмы “Waikiki”. Усе рэчы новыя, але з невялікімі дэфектамі.

На гэты раз – 140 адзінак дзіцячага адзення і маладзёжных джынсаў, спартыўныя штаны. У першую чаргу новае адзенне атрымаюць дзеці-сіроты, малазабяспечаныя і мнагадзетныя сем’і.

Прочитано 251 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан