Новости Воложинского района

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер.

У першым квартале ў раёне скарацілася колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі: было 67, а засталося 63. Звязана гэта з дасягненнем дзецьмі паўналецця. Згодна з Кодэксам аб шлюбе і сям’і, яны больш не маюць патрэбы ў апецы.

У раёне налічваецца 31 апякунская сям’я, дзе выхоўваюцца 33 хлопчыкі і дзяўчынкі. Маецца таксама адзін дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 8 дзяцей. У 7 прыёмных сем’ях знаходзяцца 22 дзіцяці. Такія сем’і ёсць у Вішнеўскім, Валожынскім, Ракаўскім сельсаветах. На пачатак красавіка ў аддзяленні сацыяльнага прытулку знаходзяцца 6 дзяцей. У органах апекі і папячыцельства былі разгледжаны 7 іскавых заяў на пазбаўленне бацькоўскіх правоў аднаго з бацькоў. Ёсць таксама 6 кандыдатаў ва ўсынаўляльнікі. А вось гасцявых сем’яў у нашым раёне няма.

З красавіка на другім паверсе Дома быту ў Валожыне пачалі аказваць паслугі па ксеракапіраванню і сканіраванню розных дакументаў.

Таксама адна з цырульнікаў жаночай залы аказвае манікюрныя паслугі: пакрывае ногці гель-лакам. На працягу бягучага месяца праходзіць акцыя: дызайн ногцяў і масаж рук – бясплатна.

На тэрыторыі нашага раёна зарэгістраваны 55 сялянска-фермерскіх гаспадарак.

Самыя буйныя знаходзяцца ў вёсках Дубоўцы і Рачаняты. І. І. Нехвядовіч мае зямельны ўчастак агульнай плошчай 884 гектары, яго гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні агародніны, маецца ўласнае гароднінасховішча. М. В. Сілін мае ў распараджэнні 553 гектары зямлі, спецыялізуецца на раслінаводстве. У вёсцы Шэлеўшчына размешчана СФГ В. А. Ашуркевіча “Дзіўны сад”. Параўнальна нядаўна з’явілася СФГ “Гардынава”, гаспадар якой – Ч. Ч. Жыдаловіч – займаецца авечкагадоўляй.

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі, вучэбна-педагагічных комплексаў прайшло на базе ясляў-сада “Лесавічок” у Івянцы. Яго тэма – “Укараненне інавацыйных метадаў і педагагічных тэхналогій арганізацыі музычнай дзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі”. Пасяджэнне прайшло ў форме семінара-практыкуму.

Прысутныя пабывалі на адкрытых занятках “Дапаможам Каралю музыкі”, якія прайшлі ў сярэдняй групе. Музычны кіраўнік Р. В. Казакова на практыцы прадэманстравала інавацыйныя тэхналогіі, накіраваныя на выяўленне музычных здольнасцей дзяцей. У абмеркаванні дадзенай тэмы прынялі ўдзел музычныя кіраўнікі ясляў-сада “Лесавічок” М. М. Цяшкевіч, ясляў-сада № 3 “Пралеска” райцэнтра Ж. Ф. Мянцюк, “Сонейка” Ракава – А. М. Драневіч, “Вясёлы вулей” – М. Э. Барадака. Выступоўцы спыняліся на выкарыстанні нетрадыцыйных прыёмаў у развіцці музычных і творчых здольнасцей, узаемадзеянні з сям’ёй, іншых аспектах сваёй работы. Удзельнікі семінара наведалі Івянецкі музей традыцыйнай культуры.

Дзень нараджэння вядомага пісьменніка-казачніка Ганса-Хрысціяна Андэрсана аб’яўлены Міжнародным днём дзіцячай кнігі.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы ў той дзень правялі гадзіну кніжнай мудрасці “Праз кнігу – да дабра і святла” для выхаванцаў ясляў-сада № 3 “Пралеска”. Дарэчы, некаторыя дашкольнікі ўжо з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі, якую наведваюць разам з бацькамі.

Прочитано 156 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Уважаемые жители Минщины! От всей души поздравляю вас с Праздником труда!…»

30.04.2019
г.Минск