Дзень піянерскай дружбы прайшоў на Маладзечаншчыне

Май для БРПА – месяц гарачы. У большасці школ прыняцце ў піянеры адбываецца напярэдадні свята Перамогі, а таксама ў Дзень піянерскага сяброўства, які адзначаецца 19 мая. У піянерскай арганізацыі вучаць дзяцей быць добрымі, дружнымі, справядлівымі, чэснымі, умець саперажываць і аказываць дапамогу ўсім каму яна неабходна. І яркім прыкладам для членаў “БРПА” з’яўляюцца старэйшыя сябры, члены “БРСМ” і актывісты РГА “Белая Русь”. І, калі ў старэйшых сяброў ідэйная платформа базіруецца на ідэалогіі беларускага народа, то можна быць упэўненым, што мы выхаваем патрыётаў сваёй Айчыны.

19 мая ў Маладзечанскім раёне члены пярвічных арганізацый  РГА “Белая Русь” ўпершыню павязалі піянерскія гальштукі 842  маленькім  грамадзянам Беларусі. Добрай традыцыяй стала ў гэты дзень збірацца ў месцах баявой славы, ля ваенных мемарыялаў. Вось і піянерская дружына з СШ №14 правяла ўрчыстую лінейку у Музеі воінаў-інтэрнацыялістаў і прыняла ў свае рады 120 маленькіх, але самых актыўных вучняў. Гімназісты з шостай гімназіі  правялі прыём 82 непаседлівых гарэз з актыўнай жыццёвай пазіцыяй у  піянеры ля Вечнага агню ў парку Перамогі.Будучыя  піянеры, а іх 50, з “Сярэдняй школы №8”   правялі  цікавае падарожжа па краіне Піянерыі на цягніку Дружбы. Састаў вялі вопытныя машыністы, члены РГА “Белая Русь”. Пасля наведвання  станцый – агульны сбор, урачысты прыём у піянеры.

З прызывам “Да справы на блага Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатоў!”, у якім заложаны асноўныя прынцыпы – “Справа”, “Дабро”, “Радзіма”, “Справядлівасць!” , піянеры Маладзечаншчыны абяцалі ўсю сваю энергію направіць на блага роднай і любімай дзяржавы.

Прочитано 387 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/40764-dzen-piyanerskay-druzhby-praysho%D1%9E-na-maladzechanshchyne#sigProGalleria91b5c5e92a

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Как известно, в этот период в поле комбайнеры от рассвета и до заката…»

11.08.2019
Клецкий район, поздравление комбайнёров-трёхтысячников