Свята спорту прайшло ў Беразіно

Алег Логвін, Антаніна Кошель, Аляксей Абалмасаў … Сузор’е вядомых алімпійскіх чэмпіёнаў і слаўных дзеячаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця і фізічнай культуры Мінскай вобласці сабрала напярэдадні Дня фізічнай культуры і спорту свята спорту ў Беразіно.

Центрам святочных спартыўных мерапрыемстваў стала галоўная плошча города. Тут у поўную моц іграла музыка, а людзей жартаўліва забаўляў рыжы талісман II Еврапейскіх гульняў - лісяня Лесік. Акрамя яго, на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры дэманстравалі свае ўменні навучэнцы і трэнеры Бярэзінскай раённай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Тут бярэзінцаў і гасцей забаўлялі славутая лядовая дружына Юрыя Каныгіна, аматары скуранога мяча Сяргея Булойчыка, навучэнцы трэнера па грэка-рымскай барацьбе Сяргея Рашотка і зусім юныя прыхільнікі здаровага ладу жыцця з цэнтра развіцця дзіцяці “Крынічанька”, дзе кожны, нягледзячы на ўзрост і стан здароўя, меў магчымасць адчуць сябе футбалістам, хакеістам, барцом і атрымаць карысныя парады трэнераў. А прыслухацца да іх парад варта.

Так, паступова набліжаецца да сваіх будучых перамог юная хакейная каманда “Бярэзінскія лісяты”. Раўняцца ім варта на футбалістаў, якія ўжо прабіліся ў склад нацыянальных зборных. Крамоўней любых слоў гаварылі аб гэтым выстава спартыўных кубкаў і ўзнагарод бярэзінскіх спартменаў і трэнераў,наладжаная ў фаэ другога паверху раённага цэнтра культуры.

- Нядаўна прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка сказаў: “Спорту надаецца ў нашай краіне вялікая ўвага. Пытанні яго развіцця знаходзяцца на пастаянным кантролі. Гэта не толькі здароўе нацыі, але і глыбокі пласт ідэалагічнай работы , а значыць, адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Дзякуючы перамогам беларускіх атлетаў фарміруецца імідж дзяржавы, выхоўваецца патрыятызм”, - так пачаў тэатралізаванае свята вядучы Аляксей Бабашаў. – Гэтыя словы павінны стаць прызывам да дзеяння кожнага кіраўніка, які клапоціцца аб здароўі падначаленых, бо “ здаровы лад жыцця абавязаны стаць візітоўкай Беларусі” і падкрэсліў, што спорт – галоўнае ідэалагічнае пытанне.

Затым урачыста віталі пачэсных гасцей свята – заслужанага майстра спорту, чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў 1972 года ў Мюнхене па спартыўнай гімнастыцы Антаніну Кошель, заслужанага майстра спорту, чэмпіёна Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве па веласіпедным спорце Алега Логвіна, заслужанага майстра спорту , чэмпіёна Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне па грэбле на байларках і каноэ Аляксея Абалмасава, былых кіраўнікоў упраўлення фізічнай культуры і спорту Мінаблвыканкама, старшыню Бярэзінскага райвыканкама Аляксандра Бабічава.

Пэўны ўклад у агульнарэспубліканскі рух за здаровы лад жыцця ўносіць і Бярэзінскі раён. Пра дасягнутыя поспехі, перамогі расказваў прысутным падрыхтаваны відэафільм з інтэрв’ю вядучых трэнераў раёна.

Затым слова атрымаў начальнік галоўнага упраўлення спорта і турызму Мінаблвыканкама Яўгеній Булойчык.

- Спорт гэта ідэалогія дзяржавы, а кожны важны спартыўны поспех нашага атлета ацэньваецца як перамога на міжнародным палітычнай арэне, - зазначыў прамоўца. – Тут варта ўспомніць, што па выніках мінулага 2018 года атлеты сталічнай вобласці сталі першымі па колькасці спартыўных перамог. Радуе нас і будаўніцтва новых спартыўных аб’ектаў, якія абавязкова пашыраць рады аматараў здаровага ладу жыцця.

Важным момантам свята стала ўрачыстая цырымонія ўшанавання людзей, якія ўнеслі важкі ўклад у спартыўныя перамогі і развіццё масавай фізічнай культуры. Сярод адзначых падзякай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад Бярэзінскага раёна выкладчык фізічнай культуры і здароўя Бярэзінскай гімназіі Мікалай Міхалёў і трэнер-выкладчык па футболе спецыялізаванай спартыўнай дзіцяча –юнацкай школы алімпійскага рэзерву Сяргей Булойчык. Першы ўзначальвае непераможную дзявочую зборную па валейболе, а другі - каманду таленавітых футбалістаў рэспублікі. Сумнявацца, што на гэтым дасягненнях спыніцца развіццё спорту ў раёне не варта, бо для ўмацавання спартыўнай матэрыяльна-тэхнічнай базы кіраўніцтва абласнога упраўлення ўручыла Аляксандру Бабічаву 50 тысяч рублёў.

— Няма нічога важней для дзяржавы, чым моцная, здаровая, прыгожая нацыя, — сказаў старшыня райвыканкама. — Што нас робіць такімі ? Фізічная культура. На гэтыя мэты і будуць выкарыстаны выдзеленыя аблвыканкамам грошы.

Завяршыўся абласны фестываль спорту узнагароджваннем лепшых спецыялістаў галіны і яркім канцэртам вядучых творчых калектываў і вакалістаў раёна.

Прочитано 206 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://www.minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/40844-svyata-sportu-prayshlo-%D1%9E-berazino#sigProGalleria290c780639

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Больше вопросов должны решать местные власти…»

21.05.2019
Солигорский райисполком, прием граждан