Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручылі юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і падарункі

З гэтай нагоды 27 чэрвеня ў галерэі мастацтваў адбылася ўрачыстасць, падчас якой ушанавалі ветэранаў Вялі-кай Айчыннай вайны Міхаіла Ціханавіча Дзюбу, Валянціну Піліпаўну Селіванаву, Анатолія Паўлавіча Кобеля, Івана Нікіфаравіча Крывашэя, Паўла Васільевіча Астравушку, Івана Савельевіча Салаўянава.

– 2019 год знакавы для нашай краіны. Сёлета мы адзначаем 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы мужнасці, адданасці народу вы, шаноўныя ветэраны, вызвалілі нашу краіну, падарылі нам светлую будучыню. Мы заўсёды будзем памятаць вас і тых, хто загінуў на полі бою, памёр пасля вайны. Моцнага вам здароўя, міру, дабрабыту вашым сем’ям. Дзякуй вам і нізкі паклон, – гаварыла намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч.

Віншавалі ветэранаў з надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэ-спублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, старшыня Рэспубліканскага савета ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр Іван Аркадзьевіч Гардзейчык, старшыня Мінскага абласнога савета ве-тэранаў Казімір Браніслававіч Чарапкоўскі, ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў падпалкоў-нік Ігар Вітальевіч Галь, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Валян-ціна Сцяпанаўна Відлога. Шчырыя словы ўдзячнасці гучалі ў адрас ганаровых гасцей.

Таксама падчас мерапрыемства Іван Аркадзьевіч Гардзейчык уручыў нагрудныя знакі «За актыўны пошук» індывідуальнаму прадпрымальніку Уладзіміру Уладзіміравічу Бойку, Віталію Генадзьевічу Іванову.

За значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, падтрымку ветэранскага руху, павышэнне ролі і значнасці дзяржавы на міжнароднай арэне і ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Уладзіміру Уладзіміравічу Бойку ўручылі Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сапраўды, Уладзімір Уладзіміравіч нераўнадушны да сваёй радзімы чалавек, ён праводзіць вялікую работу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Юбілейным медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» адзначаны падпалкоўнік Юрый Мікалаевіч Ілюкевіч.

* * *

Юбілейныя медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў»  уручылі 28 чэрвеня случчанам – былым вязням фашысцкіх канцлагераў і працаўнікам тылу.

Урачыстасць прайшла ў гарадскім маладзёжным цэнтры. З надыходзячым святам прысутных павіншавалі старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Ігар Вітальевіч Галь.

Калектывы і салісты Слуцкага гарад-скога маладзёжнага цэнтра падрыхтавалі канцэртную праграму.

Сярод адзначаных медалямі дзве сястры – Таццяна Сяргееўна Сцегній і Валянціна Сяргееўна Ігнатовіч. Падчас Вялікай Айчынай вайны яны разам з братам, мамай і бабуляй былі вязнямі лагера для ваеннапалонных і мірных грамадзян у Слуцку. Ад цяжкіх успамінаў на вачах былых вязняў слёзы. Іх прывезлі ў Слуцк з Расіі зімой 1942 года. Валянціна Сяргееўна гаворыць, што месца выгрузкі – насупраць цяперашняга магазіна «Віленскі» – паказвае сваім унукам і праўнукам кожны раз, калі праязджаюць міма. Гэтага нельга забыць. Галадалі, хварэлі на дызентэрыю. А колькі смерцяў пабачылі дзяўчынкі... Іх бабуля і брат таксама памерлі.

Пасля вызвалення вярнуліся з мамай дадому, але там нічога не засталося, усё было знішчана. Таму зноў прыехалі ў Слуцк. Таццяна Сяргееўна працавала на мясакамбінаце, Валянціна Сяргееўна ў санстанцыі. У абедзвюх сясцёр ужо дарослыя праўнукі. Берагчы мір і спакой на зямлі, каб ніколі ні ў каго не было такіх успамінаў, – вось што галоўнае, лічаць сёстры.

Медалі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» працягваюць уручаць.

Прочитано 173 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…У Минской области крепкие связи с Российской Федерацией, но потенциал намного выше…»

17.07.2019
Санкт-Петербург, VI Форум регионов Беларуси и России