У Бярэзіно прайшоў чарговы збор старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый горада

На гэты раз на чарговы збор старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый горада, прысвечанаму юбілейнай тэматыцы – 75 – годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў на запрашэнне старшыні Бярэзінскага раённага Савета ветэранаў М.С. Абазовіка адгукнуліся многія кіраўнікі пярвічак горада.

Размова, як заўсёды,праходзіла шчыра, адкрыта, эмацыянальна. Але сёння мне хочацца акцэнтаваць увагу не на сутнасці тэматычнай размовы, пра яе накануне гаварылася многа на ўсіх узроўнях, а на яе душэўных выканаўцаў – кіраўнікоў пярвічак. Гэта людзі, як правіла, пажылога ўзросту, у характары якіх выпрацаваная жыццём безадказнасць,абавязковасць, без аглядкі на карыслівасць, матэрыяльную зацікаўленасць, дадатковых бонусаў. З жыццёвай практыкі добра ведаю: пры выбары на гэтую роль чалавека спасылаюцца ў большасці на дзеючага старшыню. Маўляў, ён аўтарытэтны, добра спраўляецца са сваімі абавязкамі, няхай і застаецца. І ўсе – “за!”

І вельмі дзякуй гэтаму чалавеку, які ўскладвае на сябе дадатковыя клопаты аб другіх, выконваючы роль дарадчыка і псіхолага сярод сваіх былых калег. А ў самога бывае куча праблем са здароўем, але ён жыве думкамі аб тых, каму горш сёння за яго, адгукацца на іх звароты ў просьбах.

Вось пра адну страшыню пярвічнай арганізацыі з 10-і гадовым стажам ва ўзросце 70+ Маскалькову Надзею Кузьмінічну, старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі маслазырзавода, мне і хацелася б расказаць. Гэтую жанчыну выдзяляе сярод нас нейкая асаблівая высакароднасць, натуральная паважлівасць да другіх, павольнасць, талковасць.

33 гады працоўнай дзейнасці яна аддала масласырзаводу: 12 год – лабаранткай, усё астатняе – маслароб. Ніколі ў дзяцінстве з ліку многадзетнай сям’і ёй і ў сне не згадвалася, што ў жыцці ёй паўсядзенне можна будзе сутыкнуцца з такім дэлікатэсам, як масла, якое на бацькоўскім стале з’яўлялася вялікім дэфіцытам. У дзяцінстве бацькі трымалі вялікую гаспадарку, была і карова, іншы раз матуля да свята збівала ў драўлянай маслабойцы самую што ні ёсць смакату - масла ад асабістай каровы. Яно вабіла вока сваім пахам, мамінымі рукамі,адчувалася жывая душа. Цяпер масла, вырабленае па ўсім тэхналагічным працэсе на заводзе, таксама высокаякасны прадукт, але тое, што было зроблена рукамі матулі, не заменіць ніхто. Ды што і казаць, само прадпрыемства, раней такое прэстыжнае, прыцягальнае, якое пастаянна расшырала сферу сваёй дзейнасці, ў сувязі з аптымізацыяй і надзяленне яго статусам філіяла стала неяк затухаць, намнога цяжэй арганізаваць, як гэта было раней, “аганькі”, Дзень пажылых людзей, аказваць матэрыальную дапамогу маючаму патрэбу ветэрану. Бывала раней пойдзе Надзея Кузьмінічна да дырэктара завода з падобнай просьбай, той параіцца з прафоргам – накладзе ўласнаручны подпіс і справа вырашылася.

У калектыве жылі дружна, весела, адной сям’ёй. Цяпер такая з’ява рэдкая и сувязь з былымі калегамі больш за ўсё праходзіць па тэлефоне. Цяжкім прэсінгам на душу давіць думка, што асобныя ветэраны, якія раней укладвалі ўсю душу і сваю працаздольнасць, днявалі і начавалі на заводзе, былі носьбітамі агня і задору, цяпер цяжка хворыя застаюцца па-за ўвагай адміністрацыі завода, прафсаюзнай ветэранскай арганізацыі па вышэйназванай прычыне.

Каравая Марыя Васільеўна, тэхнолаг завода, незаменны сакратар гэтага прадпрыемства, вельмі прыгожая жанчына, сама сціпласць, слыла вялікім аўтарытэтам на працы, не сыходзіла сваімі выступленнямі з трыбуны на сесіях, нарадах, пленумах.

Цяжкая хвароба скасіла Марыю Васільеўну ў пасцель, а разам з ёй і ўсе клопаты аб яе праблемах. На вачах выступаюць слёзы, калі чуеш песню Анатоля Ярмоленка “ Добрыя людзі тут, недалёка.

Добрыя людзі, з вамі так лёгка.

З вамі так светла і ў святах і ў будзень.

Дзякуй за гэта, добрыя людзі.”

Пранікненыя чуллівасцю словы песні. Калі Марыя Васільеўна была здаровая, запатрабавальная на працы, то яе характар, стыль жыцця адпавядаў сэнсу гэтых слоў. Быццам гэта пра яе, яе дабрыню, сардэчнасць, менавіта побач з ёй было так лёгка і светла акружаючым яе людзям. Цяпер жа яе аура звузілася толькі ў светлы прамень акна яе кватэры. Яна не чакае частых візітаў да яе ў такім стане. Яны будуць больш вызываць няёмкасць, псаваць настрой, чым радаваць, а вось матэрыальная дапамога час ад часу ёй была так неабходна.

І я ўпэўнена, што такіх людзей, якія патрабуюць канкрэтнай матэрыяльнай дапамогі і ўвагі знойдзецца ў кожнай ветэранскай арганізыцыі. Закрыць вострыя пытанні гэтых людзей адной старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі прадпрыемства ва ўмовах статуса філіяла, зразумела, складана. Але і закрываць вочы на падобныя сітуацыі нельга. Жыць трэба ў абавязкавасці з сумленнем і міласэрнасцю і генерыраваць у гэтым другія сацыяльныя службы, для якіх клопаты аб чалавеку з’яўляецца галоўным заняткам іх дзейнасці.

Спадзяюся, што Н.К.Маскалькова сваю ролю абаронца і дарадца сваіх былых калег будзе і надалей трымаць на паўсядзённым кантролі.

Прочитано 1050 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Направление работы, которое выбрано в области по устранению проблем, правильное…»

16.10.2019
г.Логойск, приём граждан