9 майстроў з Міншчыны прынялі ўдзел у конкурсных мерапрымствах «Славянскага базару»

На Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Мінскую вобласць прадставілі майстры Клецкага, Уздзенскага, Старадарожскага, Лагойскага, Салігорскага і Слуцкага раёнаў.

У конкурсе саломапляцення «Папараць-кветка» Раманеня Раіса, народны майстар Беларусі па саломапляценню, кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Беларускі сувенір»  цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, атрымала І месца.

У конкурсе майстроў традыцыйнай свістулькі “Салавейка - 2019” Гран-пры ўзяў Пратасеня Мікалай, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Скарбонка»  цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна. Яго цацкі-свістулькі маюць характэрныя рысы традыцыйнай народнай цацкі. Яны невялікага памеру, абагуленай формы, стрыманай каляровай гамы, добра ляжаць у руцэ, паўтараюць вобразы традыцыйнай цацкі. Новым творчым пошукам ў рабоце майстра з’явіліся жанравыя музычныя цацкі. Гэта цацка, кампазіцыя якая складаецца з некалькіх цацак-свістулек.

Смоліч Алена (г.Салігорск) – былая вучаніца Пратасені. Цяпер сама вучыць дзяцей і падлеткаў кераміцы. Яна атрымала ІІ месца ў намінацыях.

ІІ месцатаксамаатрымалаі Рамановіч Ларыса з Квасыніцкага цэнтра рамёстваў Слуцкага раёна.

Майстар-ганчар Лагойскага раённага дома рамёстваў, майстар дробнай пластыкі Стрэльчанка Мікалай заняў ІІІ месца. Актыўны ўдзельнік масавых мерапрыемстваў рознага ўзроўню, пераможца шматлікіх конкурсаў ганчарства, ён перадае сваё майстэрства дзецям і моладзі.

Усяго ў конкурсных мерапрымствах сёлетняга “Славянскага базару” прымала ўдзел 9 майстроў з Міншчыны.

Прочитано 1055 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Направление работы, которое выбрано в области по устранению проблем, правильное…»

16.10.2019
г.Логойск, приём граждан