Новости Воложинского района

Першыя 50 дзікіх коней з Нідэрландаў папоўнілі сям’ю насельнікаў ландшафтнага заказніка “Налібоцкі”, які размешчаны на тэрыторыі нашага раёна. Перасяленне адбылося 11 жніўня.

Суткі дабіралася жывёла ў спецыяльным фургоне, аснашчаным вентыляцыяй, кармамі і паілкамі. У апошнія гады папуляцыя гэтых коней у нідэрландскім запаведніку вельмі ўзрасла, і ў выніку ім стала не хапаць пашы. А ў Налібоцкай пушчы для вольнага выпасвання дастаткова плошчаў. Даглядае за навасёламі егерская служба заказніка. Чакаюць адпраўкі ў Беларусь яшчэ 100 асобін. Дарэчы, у латвійскім парку “Кемеры” такія коні паспяхова жывуць ужо 10 гадоў.

Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рыхтуе для перадачы пад ахову ДЛГУ “Валожынскі лясгас” тыповыя і рэдкія біятопы. Гэта такія прыродныя тэрыторыі, што валодаюць унікальнымі прыроднымі з’явамі. На тэрыторыі нашага раёна іх налічваецца 53.

Да біятопаў, напрыклад, адносяцца чарнавольхавыя і пушыстабярозавыя лясы на празмерна ўвільготненых глебах і нізінных балотах, якія размешчаны на тэрыторыі Румскага лясніцтва. Падлягаюць ахове і ліставыя лясы, што растуць у далінах рэк на тэрыторыі Вішнеўскага лясніцтва, і іншыя прыродныя тэрыторыі.

У апошнія месяцы музей ксяндза Уладзіслава Чарняўскага ў Вішневе папоўніўся некалькімі цікавымі экспанатамі.

Беларускі мастак Алесь Цыркуноў перадаў у экспазіцыю каріціну “Благаслаўленне ксяндза У. Чарняўскага”, напісаную ў 1985 годзе. Да работы прыкладзены звесткі пра час стварэння твора і сустрэчы мастака са святаром, якія праходзілі непасрэдна ў Вішневе. Дарэчы, А. Цыркуноў быў знаёмы таксама з яшчэ адным слынным вішнеўцам – паэтам і перакладчыкам Пятром Біталём. Сярод новых экспанатаў – фатаграфіі старога Вішнева, будынка мясцовай школы, зробленыя ў 40-50-я гады мінулага стагоддзя. Былая жыхарка Вішнева Людміла Гутовіч перадала сканы фотаздымкаў 1967 года, на якіх занатаваны момант закладвання гістарычнай капсулы з пасланнем патомкам. Праз 50 гадоў гэта пасланне было зачытана цяперашняму пакаленню вішнеўцаў.

На жнівеньскім пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі райвыканкама разгледжаны 5 пратаколаў. Усе яны былі складзены па артыкуле 17.4 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

За распіванне спіртных напіткаў з уцягненнем непаўналетніх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты жыхары Валожына і Івянца. Штраф за такія дзеянні прадугледжвае ад 10 да 30 базавых велічынь. Члены камісіі ўлічылі, што кожны з тых, каго выклікалі на пасяджэнне, папаўся ўпершыню, таму прызначылі мінімальную меру пакарання – 250 рублёў. Але і такая сума відавочна б’е па кішэні і ў наступны раз павінна прымусіць задумацца над тым, каго запрашаць у кампанію.

Каб прыцягнуць больш пастаяльцаў, адміністрацыя гасцініцы Карона ў райцэнтры распрацавала серыю скідак. Некаторыя дзейнічаюць не першы год, іншыя – зусім новыя.

Даволі папулярна здымаць на шлюбную ноч нумар для маладажонаў. Па іх жаданні гэта можа быць як нумар “люкс”, так і двухмесны. У любым выпадку для маладой пары прадугледжана скідка ў 20 працэнтаў. У сезон вяселляў практычна кожныя выхадныя ў гасцініцы застаюцца на ноч адна, а то і дзве пары. Ёсць таксама 10-працэнтная скідка для турыстаў, калі на пастой спыняецца група звыш 10 чалавек, 30-працэнтная – для ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую службу ў Валожыне і маюць дакумент аб звальненні. А з 1 ліпеня дзейнічае скідка ў 20 працэнтаў для спартыўных каманд колькасцю 10 і больш чалавек. Гэта абумоўлена папулярнасцю новага будынка ДЮСШ, дзе часта праводзяцца абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы і зборы.

На мінулым тыдні ў Вішнеўскім сельскім Доме культуры адбылося незабыўнае шоу “Мыльных бурбалак”, на якое было прададзена 160 білетаў.

Мінскія артысты паказвалі мясцовай дзятве фокусы, іх весялілі два клоўны, цікава было паглядзець і само шоу. Увогуле, відовішча разнастаіла летнія канікулы школьнікаў.

23 жыхары Дораў і Пугачоў 11 жніўня наведалі Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр на ўскрайку вёскі Гнесевічы Навагрудскага раёна на Гродзеншчыне. Работнікі культуры гэтых населеных пунктаў не ў першы раз арганізавалі такую паездку.

Паломнікі трапілі на ранішнюю службу, затым іх запрасілі на трапезу. Гаспадары правялі экскурсію па тэрыторыі манастыра, дзе пастаянна пражываюць 17 манахаў рознага ўзросту, пазнаёмілі з легендамі вакол яго няпростай гісторыі. Незабыўныя адчуванні пакінула акунанне ў купелі. Пабывалі экскурсанты і ў краме, дзе, акрамя царкоўнай атрыбутыкі, можна набыць сыры і мёд з манастырскага падворка.

Прочитано 164 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Такие учёбы крайне необходимы - это своего рода подведение итогов за определённый промежуток времени…»

12.09.2019
Пуховичский район, сбор по территориальной обороне