14 верасня ў Дзяржынскім раёне адбудзецца раённы фестываль-кірмаш «Дажынкі 2019»

Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2019” “Гучы, песня, на ўвесь край – слаў багаты ўраджай!” адбудзецца 14 верасня ў аг. Петкавічы Дзяржынскага раёна. Месца правядзення: плошча вакол Дома культуры. Пачатак у 15.00.

Праграма:

15.00 – 17.00 — Свята аграгарадка “Прывітанне, землякі!”

  • Канцэрт творчых калектываў клубных устаноў раёна;
  • Ушанаванне жыхароў аграгарадка.

17.15 – 22.00 — Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў жніва-2019 “Слава і гонар вам, хлебаробы!”

  • Парад сельскагаспадарчай тэхнікі “Нараджэнне хлеба”;
  • Шэсце дэлегацый сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна;
  • Узнагароджанне лепшых працаўнікоў сельскіх гаспадарак раёна

Канцэртная праграма з удзелам:

  • Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь аркестра Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама (18.00 – 19.30);
  • фольк-медыя-гурта «Беларускі гасцінец» (19.30 – 20.15);
  • артыста беларускай эстрады Івана Буслая (20.15 – 21.00);
  • артыста беларускай эстрады Сяргея Славянскага (21.10 – 22.00);

21.00 – святочны салют

15.00– 21.00 – святочны кірмаш “Край наш шчодры і гасцінны”:

  • дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі і атракцыёны;
  • выстава школьных бізнес-кампаній;
  • экспазіцыя бібліятэчнай сістэмы раёна: “Аграрны калейдаскоп Дзяржыншчыны: гісторыя сельгаспрадпрыемстваў раёна”; “Нам Кніга – вечнае святло”; Бэбі-арт-паляна;
  • “КойдАрт” – выстава-продаж вырабаў майстроў народных промыслаў;
  • “Тваі інтарэсы – наша праца” – спецыяльны рэпартаж ад грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый раёна;
  • ДАЖЫНАЧНАЯ АКЦЫЯ! Выстава-продаж фірменнай прадукцыі ААТ “Крутагор’е- Петкавічы” і ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі” па зніжаных цэнах.
Прочитано 189 раз

Прямая речь

Исаченко Анатолий Михайлович

Председатель Минского областного исполнительного комитета

«…Такие учёбы крайне необходимы - это своего рода подведение итогов за определённый промежуток времени…»

12.09.2019
Пуховичский район, сбор по территориальной обороне