Минское областное отделение ОО «Союз писателей Беларуси»

Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» было створана ў 2006 годзе. Першым старшынёй быў выбраны вядомы паэт, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэмій імя Максіма Багдановіча і «Залаты купідон» Рыгор Васільевіч Сакалоўскі. З 2011 года да 2016 старшынёй быў пісьменнік, лаўрэат прэмій «За духоўнае адраджэнне»,  «Залаты купідон», Расійскай літаратурнай прэміі імя В. Пікуля, прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро» Алесь Карлюкевіч. З 21 лютага 2017 года старшынёй стала Святлана Анатольеўна Быкава.

У Мінскае абласное аддзяленне ўваходзяць 84 пісьменнікі. 

За год выходзяць дзясяткі кніг прозы, паэзіі, публіцыстыкі, краязнаўства, сотні твораў публікуецца ў перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. Кожны год з удзелам пісьменнікаў аддзялення праводзіцца звыш 100 мерапрыемстваў, праходзіць каля 1000 пісьменніцкіх выступленняў у навучальных установах, бібліятэках, дзіцячых садках, вайсковых часцях і на пагранічных заставах, на прадпрыемствах і інш. Самыя адметныя падзеі — юбілейныя творчыя вечары пісьменнікаў, прэзентацыі новых кніг, мастацкія святы і фестывалі, мерапрыемствы па ўшанаванні памяці класікаў беларускай літаратуры. Пісьменнікі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх мерапрыемствах, якія арганізоўваюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства абароны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Беларускі саюз журналістаў  і інш.

Сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам заснавана штогадовая Мінская абласная прэмія ў галіне літаратуры за лепшыя кнігі пісьменнікаў Міншчыны ў чатырох намінацыях.

Дзейнасць аддзялення праводзіцца ў цесным кантакце з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, а таксама з РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыямі газеты «Мінская праўда», раённых газет, Мінскай абласной арганізацыяй Беларускага Саюза журналістаў, Мінскай абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна.

У планах аддзялення — выданне калектыўнага зборніка, заснаванне серыі кніг «Міншчына літаратурная», пашырэнне сеткі літаратурных аб’яднанняў пры раённых бібліятэках і аддзелах культуры райвыканкамаў Мінскай вобласці.

 

Старшыня — Быкава Святлана Анатольеўна

Намеснік старшыні — Ганушкіна Бажэна Юр’еўна

Галоўны спецыяліст — Якаўлевіч Таццяна Мікалаеўна

 

Адрас: 220030, г. Мінск, плошча Свабоды, 13, пакой 9.

Тэлефон: 8-017-347-08-60

E-mail: maaspb@tut.by

Афіцыйны сайт: www.maaspb.by

Социальная сфера