Падведзены вынікі Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці суб'ектаў гаспадарання за 2020 год, паведамілі ў Мінэканомікі.
Пераможцы ад абласцей і горада Мінска вызначаны па пяці намінацыях. Узнагарод удастоены і прадстаўнікі Мінскай вобласці.
Дарэчы, у намінацыі «Паспяховы старт» пераможцам стала таварыства з абмежаванай адказнасцю «Старобінскі скляпок». «Стабільнага поспеху» дамаглося таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інстытут горнай электратэхнікі і аўтаматызацыі». Ўзнагароды за «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» ўдастоена таварыства з абмежаванай адказнасцю «Стовек», за «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» - прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «ЧырковаПлюс» і за «Эфектыўны індывідуальны бізнэс» - ІП Андрэй Віктаравіч Сыцько.
- 2020 год стаў ва ўсіх адносінах няпростым для бізнесу і ўнёс значныя карэктывы ў намечаныя мэты і планы. Разам з тым, гэты складаны перыяд даў магчымасць для пошуку свежых ідэй, прыняцця нестандартных рашэнняў, ўкаранення новых працэсаў і спосабаў камунікацыі. Пераможцы конкурсу прадэманстравалі яркі прыклад прафесіяналізму, мэтанакіраванасці, адказнасці і адданасці сваёй справе нават ва ўмовах высокай рызыкі, - адзначылі ў ведамстве.
Па традыцыі ўшаноўванне пераможцаў пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы. Лепшым з лепшых па выніках Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» будуць уручаны дыпломы і памятныя прызы, а таксама падарункі. Прыемным бонусам стане і навінка гэтага года - права выкарыстоўваць у рэкламных мэтах лагатып конкурсу.