85 год ДАІ: на Кургане Славы прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар абаронцаў дарог
85 год ДАІ: на Кургане Славы прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар абаронцаў дарог

У аўторак, 6 ліпеня, на Кургане Славы адбыліся мерапрыемствы з нагоды 85-годдзя стварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Лепшыя з тых, хто штодзённа працуе над бяспекай дарожнага руху, атрымалі падзякі і ўзнагароды з рук кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў.

Міністр МВД Іван Кубракоў спачатку ўзнагародзіў знакамі «За выдатную службу» і «За адзнаку», а таксама выказаў падзяку ў гонар васьмі супрацоўнікаў ДАІ.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын са свайго боку выказаў падзяку шэрагу лепшых супрацоўнікаў ДАІ Мінаблвыканкама. Кіраўнік Галоўнага кіравання міліцыі грамадзянскай бяспекі Дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк узнагародзіў нагрудным знакам «Выдатнік ДАІ» супрацоўнікаў ДАІ Мінскага раёна і вобласці, а таксама Дзяржынскага раёна.

Пасля гэтага дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Іван Мамайка за дзейнасць па ахоўванню дарожнай бяспекі ўзнагародзіў ганаровай граматай калектыў Упраўлення Дзяржаўнай аўтаінспекцыі Мінскай вобласці.

Асаблівы падарунак прыгатавалі прадстаўнікі сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Белджы» — генеральны дырэктар Генадзь Свідэрскі і намеснік дырэктара па вытворчай рабоце Дзінь Ган — перадалі ў аўтапарк ДАІ Міншчыны 19 новых аўтамабіляў маркі «Geely».

Настаяцель Георгіеўскага прыходу пратаірэй Аляксандр Пігаль выступіў з прамовай, у якой заклікаў супрацоўнікаў ДАІ ахоўваць бяспеку на дарогах роднай краіны, пасля чаго асвяціў службовыя аўтамабілі і передаў іконы інспектарам ДАІ. 

Выступленне артыстаў шоу-тэатра Таццяны Пановай «Хвілінка» засталося ў памяці ўсіх прысутных. Як і стрэлы залпаў роты ганаровага караулу, якія, фактычна, падвялі рысу пад урачыстым мерапрыемствам.