Акцыя "Covid-патруль" у Слуцку
Акцыя "Covid-патруль" у Слуцку

Інфармацыйна-прафілактычная акцыя "COVID-патруль" стартавала ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. У «COVID-патруль» увайшлі валанцёры арганізацыі «Добрае сэрца» ад 18 гадоў і старэйшыя.

Дзеці ў групах ад 2 да 4 чалавек, экіпіраваныя неабходнымі сродкамі абароны і спецыяльнымі бэйджамі, вядуць інфармацыйна-асветніцкую работу па пытаннях вакцынацыі. Таксама валанцёры нагадваюць аб неабходнасці захавання масачнага рэжыму і дыстанцыявання.

Таксама адбылося анлайн-навучанне валанцёраў з «COVID-патруля». Сумесна з зацікаўленымі была праведзена вучоба валанцёраў для далейшага правядзення шырокай інфармацыйнай кампаніі па тэме вакцынацыі, захавання элементарных правіл асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету.

Акрамя таго, БРСМ аднавіў працу гарачых ліній у сваіх тэрытарыяльных структурах, дзе можна атрымаць як інфармацыйную падтрымку, так і пакінуць заяўку на аказанне дапамогі па дастаўцы прадуктаў і лекавых сродкаў.