Дэлегацыя Мінскай вобласці ўсклала кветкі на «Лініі Сталіна»
Дэлегацыя Мінскай вобласці ўсклала кветкі на «Лініі Сталіна»

Ва ўсіх рэгіёнах Міншчыны сёння праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прадстаўнікі ўлады і мясцовыя жыхары ўскладаюць кветкі і вянкі да магіл невядомых салдат, помнікаў воінскай славы, мемарыялаў.

2c3a3766bde02b280f601d1061f04e5d.jpg

 

Адно з найбольш знакавых і дарагіх для кожнага беларуса месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной - гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Яго і наведала дэлегацыя Мінскай вобласці, каб ускласці кветкі да знакамітага адноўленага артылерыйскага паўкапаніра, аддаць даніну памяці і павагі героям вайны.

      

- 9 траўня - гэта адначасова і сумны, і светлае свята для мяне і маёй сям'і. Мой дзядуля быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны - сустрэў 1941-ы год у Бранску, працаваў дырэктарам металургічнага завода. Немцы наступалі, і дзядуля, каб фашысты не занялі завод для сваіх мэтаў, вырашыў падарваць яго. Ўсіх людзей вывеў з цэхаў і знішчыў завод. Але нехта з сваіх выдаў яго немцам, яго расстралялі, - распавядае ўдзельніца мітынгу, валанцёр Майя Смірнова. - На «Лініі Сталіна» імкнуся бываць некалькі разоў на год. Па-мойму, гэта самы маштабны і грандыёзны музей пад адкрытым небам, звязаны з падзеямі вайны. Гэта месца павінен хаця б раз у жыцці наведаць кожны беларус.

- Я памятаю, якой была Лінія Сталіна да пачатку яе стварэння. Тут быў проста лес, і ў 2004 годзе гэтае месца стала ператварацца. Працавалі салдаты, мы таксама прымалі ўдзел: добраўпарадкоўвалі прылеглую тэрыторыю. Рашэнне было правiльная - адкрыць такі маштабны комплекс, дзе можна паглядзець на рэканструкцыі бітваў, ваенную тэхніку, акопы. Кожны год сюды з'язджаецца тысячы людзей: гэта значыць, што моладзь памятае і шануе тое, што для іх зрабіла пакаленне людзей, якіх мы называем і заўсёды будзем называць пераможцамі, - упэўненая старшыня Лошанскага сельсавета Мінскага раёна Варвара Мітрафанава-Смірнова.