Дыялог пакаленняў
Дыялог пакаленняў

У Салігорску ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел актыў БРСМ, ветэран вайны Уладзімір Пыжык, старшыня РГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Купцэвіч, старшыня Савета Салігорскай раённай арганізацыі ветэранаў Галіна Петрашка. Мадэратарам выступіў першы сакратар БРСМ Арцём Жаўнерык.

IMG_8865.JPG

Праблемным полем для абмеркавання на дыялогу была абрана памяць аб Вялікая Айчынная вайна: у чым заключаецца яна, што значыць яна для кожнага сучаснага чалавека, і што трэба рабіць для захаванне памяці аб ВАВ.

IMG_8868.JPG

Уладзімір Пыжык падзяліліся сваімі ўспамінамі аб ваенных дзеяннях, у якіх яму давялося прымаць удзел, выказаў сваё стаўленне да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. У прыватнасці прагучала думка пра тое, што ў кожнага чалавека ў сям'і ёсць сваякі, якія з'яўляліся ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, і неабходна ведаць гісторыю іх удзелу, неабходна вывучаць гісторыю вайны, каб не адбылася яе фальсіфікацыя. Уладзімір Купцэвіч распавёў пра тое, як святкавалі 9 мая ва час выканання інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане, і што для маладых хлопцаў, якія адпраўляліся на вайну ў Афганістан ветэраны ВАВ былі сапраўднымі героямі і ўзорамі для пераймання. Галіна Петрашко выказала думку, што калектыўная памяць пра вайну ўступае ў новы этап, і гэта абумоўлена натуральнай зменай пакаленняў, а памяць аб вайне неабходна фарміраваць з дзяцінства, і пачынаць з сям'і.

IMG_8882.JPG

Моладзь у сваю чаргу распавяла пра сваіх сваякоў якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама задала мноства пытанняў датычных захавання памяці пра вайну праз літаратуру, мастацтва і вывучэнне гісторыі.

IMG_8883.JPG