Камбайны – самым працавітым: новая тэхніка «Гомсельмаша» паступіла ў гаспадаркі Мінскай вобласці
Камбайны – самым працавітым: новая тэхніка «Гомсельмаша» паступіла ў гаспадаркі Мінскай вобласці

У чацвер, 1 ліпеня, адбылася перадача першай партыі новых збожжазбіральных машын айчыннай вытворчасці «Гомсельмаш». Ключы ад 12 адзінак тэхнікі камбайнёрам і механізатарам перадавалі першы намеснік старшыні Міналбвыканкама Сяргей Леўковіч, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыла і генеральны дырэктар холдынга «Гомсельмаш» Аляксандр Новікаў.

У сельскагаспадарчых арганізацыях Мінскай вобласці на сённяшні дзень эксплуатуюцца 1929 збожжазбіральных камбайнаў. З мэтай аднаўлення парка кіраўніцтвам вобласці было прынята рашэнне аб набыцці 60 новых машын, у тым ліку 40 адзінак сучасных камбайнаў маркі GS-2124.

Апошні мае адметнасці, у тым ліку, выкарыстоўванне сістэмы дакладнага абмалота Trimble, дазваляючай праводзіць збор збожжа ў рэжыме аўтакіравання, а таксама можа ствараць электроныя карты палей з наступным адлюстроўваннем на кожнай з пляцовак фактычнай ураджайнасці.

Як зазначыў кіраўнік «Гомсельмаша», доўгі час прадпрыемства супрацоўнічае з працаўнікамі сельскай гаспадаркі. За апоўнія два дзесяцігоддзі адбылося шмат чаго ў гісторыі “Гомсельмаша”, у тым ліку быў створаны монакамбайн, а таксама шырокая лінейка тэхнікі. Ігра Брыла пажадаў працаўнікам гаспадарак Міншчыны плённай працы і добрых паказчыккаў па выніках уборкі жніва.