Курган Славы афарбаваўся ў колеры нацыянальнай сімволікі
Курган Славы афарбаваўся ў колеры нацыянальнай сімволікі

У гэтым годзе Дзень Вялікай Перамогі супаў з яшчэ адным не менш значным святам - Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У гонар гэтых дзвюх дат мемарыяльны комплекс «Курган Славы» цалкам афарбаваўся ў колеры нацыянальных сiмвалаў.

35c43050ff8fb4988551b4780bb33f4f.jpg

Светлавое абсталяванне: праектары магутнасцю 14 тысяч люмен - ўсталявалі яшчэ мінулай ноччу. Святло ад іх бачна за дзясяткі кіламетраў. Такі грандыёзны праект у нашай краіне рэалізуецца ўпершыню.

Як адзначыў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын падчас ўскладання кветак да Кургана Славы, мы павінны ганарыцца сімваламі сучаснай, незалежнай Беларусі.

- Гэтае мерапрыемства: падсвятленне мемарыяльнага комплексу ў колеры нацыянальнага сцяга - павінна яшчэ раз паказаць гордасць беларусаў за свой сцяг і свой герб. Гэта маштабна, прыгожа і незвычайна, - адзначыў кіраўнік вобласці. - Я - прыхільнік сучасных тэхналогій, жыццё ідзе наперад, і мы павінны ісці разам з ёй. Мы пастараліся, каб усе, хто будзе ехаць каля Кургана Славы або хто мэтанакiравана сюды прыедзе, маглі ацаніць маштабнасць гэтага дзеяння.