Незвычайны аўтапрабег у Маладзечанскім раёне
Незвычайны аўтапрабег у Маладзечанскім раёне

6 мая 2021 года ў Маладзечанскім раёне адбыўся незвычайны аўтапрабег «Жанчыны памятаюць» - 13 аўтамабіляў, за рулём якіх былі толькі «дзяўчаты». Так актывісткі Беларускага саюза жанчын з удзелам актывістак раённага савета ветэранаў у рамках рэспубліканскай акцыі ГА «Беларускі саюз жанчын» ўшанавалі памяць герояў вайны.

IMG_0174.JPG

Удзельнікі аўтапрабегу наведалі помнікі загінулым землякам у аг. Лебедзева, аг. Маркава, в. Гарадзілава, в. Літва, аг. Палачаны, в. Тюрли, аг. Хожово, правялі мітынгі і Хвіліны маўчання, усклалі кветкі. 

IMG_0229.JPG

Удзельнікаў аўтапрабегу сустракалі жыхары і школьнікі населеных пунктаў, якія гэтак жа прыйшлі да памятных месцаў ушанаваць памяць землякоў.

IMG_0105.JPG

IMG_0112.JPG

IMG_0228.JPG