Паштавікі Мінскай вобласці правялі спартыўнае свята на Стаўбцоўшчыне
Паштавікі Мінскай вобласці правялі спартыўнае свята на Стаўбцоўшчыне

У аграгарадку Дзераўная паштавікі Мінскай вобласці сабраліся на яркае спартыўнае свята, прысвечанае Году народнага адзінства.

У падобным фармаце Мінскі філіял РУП «Белпошта» праводзіць мерапрыемства ўпершыню. Яго яшчэ адной адметнасцю стала тое, што прывітаць удзельнікаў прыехаў міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

Надвор’е выдалася як на заказ — сонечнае, цёплае, а прасторны стадыён «Меліяратар» у аграгарадку Дзераўная дазволіў рэалізаваць насычаную конкурсамі  жартоўна-спартыўную праграму. Цэнтральнае месца ў ёй было адведзена паштовай эстафеце. Каманды праходзілі зоны актыўнасці дружна, не губляючы добры настрой і пачуццё гумару.

На стадыёне сабралася больш за 200 работнікаў паштовай сувязі Міншчыны (10 каманд), многія прыехалі сем’ямі, разам з дзецьмі, каб свята ўдалося.  Непасрэдна са стадыёна можна было бясплатна адправіць сваім блізкім або сябрам паштоўку.

Працавала фотазона, упрыгожаная кветкамі ручной работы. У міні-павільёне цікава было пазнаёміцца з геаграфіяй паштовых адпраўленняў, выстаўкай паштовых марак, калекцыямі сувенірнай і іншай прадукцыі. Жадаючыя бралі ўдзел у конкурсе «Караоке».

Святочны настрой стварыла выступленне вакальна-харэаграфічнай студыі «Максі Брыз».

Удзельнікі свята не засталіся без медалёў і кубкаў.

— У Год народнага адзінства мы хочам паказаць, што паштавікі Міншчыны — гэта вялікая сям’я, адна каманда моцных, актыўных людзей, якія робяць агульную і вельмі патрэбную людзям справу. Мы разам адпачываем, каб працаваць яшчэ больш эфектыўна,— падкрэсліла начальнік Мінскага філіяла Жанна Шэбека.