«У нас і ў нашай краіны вялікая будучыня» — міністр культуры на адкрыцці фестывалю ў Маладзечне
«У нас і ў нашай краіны вялікая будучыня» — міністр культуры на адкрыцці фестывалю ў Маладзечне
«У нас і ў нашай краіны вялікая будучыня» — міністр культуры на адкрыцці фестывалю ў Маладзечне

Увечары 11 чэрвеня ў Маладзечне ўрачыста адкрыўся ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Па традыцыі мерапрыемства прайшло на сцэне гарадскога летняга Амфітэатра, дзе правіў баль Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Міхаіла Фінберга.

 

Віншавальны адрас удзельнікам музычна-паэтычнага форуму накіраваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Яго зачытаў — міністр культуры нашай краіны Анатоль Маркевіч.

— Паважаныя сябры! Сардэчна віную вас з адкрыццём юбілейнага ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, — гаворыцца ў пасланні. — За гады існавання адзін з найбуйнейшых творчых форумаў мастацтваў стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця нашай краіны. Менавіта тут заззялі зоркі многіх папулярных сёння артыстаў і паэтаў. Унікальны фармат мерапрыемства дазваляе аб’яднаць на сваіх канцэртных пляцоўках некалькі пакаленняў знакамітых дзеячаў культуры і зусім маладых таленавітых выканаўцаў. Упэўнены, праграма сёлетняга свята прысвечанага Году народнага адзінства зноў прыцягне ўвагу вялікай глядацкай аўдыторыі і новымі цікавымі праектамі будзе спрыяць умацаванню міру і згоды ў нашым грамадстве. Жадаю ўдзелькам фестывалю творчага натхненння, канкурсантам — яркіх выступленняў, а гасцям — незабыўных уражанняў ад сустрэчы з высокім мастацтвам.

Вітала гасцей і ўдзельнікаў фестывалю і старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

 — Штогод у пачатку чэрвеня мы збіраемся ў культурным цэнтры Міншчыны — горадзе Маладзечна, каб атрымаць асалоду ад непаўторнасці і мілагучнасці беларускага слова, сустрэцца з вядомымі і любімымі артыстамі, — сказала яна. — Фестываль з’яўляецца не проста яскравым святам, накіраваным на развіццё нацыянальнай культуры, а прызваны выконваць важную місію выхавання людзей на лепшых узорах беларускай літаратуры і мастацтва.

Прэм’ера канцэрта «Талака» прысвечанага творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча  і генія беларускай песні Ігара Паліводы, у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», чакала гасцей і жыхароў горада ў гэты вечар.

Пад час яго адбылася яшчэ і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песні, які на працягу многіх гадоў з’яўляецца адной з галоўных інтрыг музычна-паэтычнага форуму.

Спявай, як у апошні раз

Рашэннем журы трэцяя прэмія і званне лаўрэата прысуджана Ангеліне Васілеўскай з Мінска. Пераможца вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце мастацтваў па спецыяльнасці «мастацтва эстрады (спевы)». Мае ў сваёй скарбонцы мноства ўзнагарод і прызоў, якія атрымала за ўдзел у шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах. Кажа што жыццё — гэта як ваджэнне веласіпеда: каб не ўпасці, трэба ўвесь час рухацца наперад.

Другая прэмія дасталася Ганне Цітовіч, якая прадстаўляла на фестывалі Брэсцкую вобласць. Выпускніца гімназіі №1 горада Брэста вакалам займаецца з 10 гадоў. Першую ўзнагароду атрымала на гарадскім конкурсе «Ступені». У 11 гадоў стала фіналісткай народнага тэлешоу «Я магу». Тройчы прадстаўляла сваю вобласць на рэспубліканскім этапе міжнароднага конкурсу «Славянскі базар».

Ну а першае месца ў пастаяннага ўдзельніка рэспубліканскіх праектаў  і фестываляў — Дзяніса Чуракова з Магілёўскай вобласці.

Гран-пры фестывалю, і прыз Уладзіміра Мулявіна, заснаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы, паехалі ў Віцебскую вобласць. Яго ўладальніцай стала самая юная ўдзельніца Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песні Ніколь Фургал.

— На фестываль ў Маладзечна прыехала, можна сказаць, з выпускнога балю, – расказвае дзяўчына. — Пра першае месца, а тым больш гран-пры, нават не думала. Спявай, як у апошні раз, сказала мне перад выхадам на сцэну мама. Пасыл яе, як бачыце, аказаўся правільным.

У пяць гадоў Ніколь ужо стала салісткай шоу-групы «Какава», зараз спявае ў калектыве «Со-Ні-Ка», які ўвайшоў у дзесятку фіналістаў Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне — 2016».

Дзяўчына — лаўрэат міжнародных конкурсаў у Літве, Польшчы, Расіі. У будчым хоча стаць прафесійнай спявачкай.

Людзі ўсміхаюцца, значыць, усё мы робім правільна

— Вельмі важна, што ўсе мы сёння сабраліся разам, каб адсвяткаваць дваццаты юбілейны фестываль песні і паэзіі, — сказаў у інтэрв’ю журналістам Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. — Мы бачым з якім настроем прыехалі ў Маладзечна людзі: усе ўсміхаюцца, радуюцца, абменьваюцца вопытам. Значыць, правільна зрабілі, што сабраліся разам, каб у чарговы раз падкрэсліць значнасць нашай культуры, гісторыі, спадчыны, на якіх будуецца аснова дзяржавы. Культура аб’ядноўвае людзей, і сягоння, дзякуючы святу ў Маладзечне, мы разумеем, наколькі яна багатая і шматгранная.

Пад час візіту ў горад міністр культуры наведаў дзесяткі мерапрыемстваў, але больш за ўсё яго ўразіў «Творчы квартал Маладзечна», што разгарнуў сваю працу на вуліцы Прытыцкага.

— Мяне ўразіла колькасць маладых людзей, якія прадстаўляюць там свае раёны, — сказаў Анатоль Маркевіч. — Яны з радасцю ідуць на кантакт, з задавальненнем абменьваюцца інфармацыяй, дзеляцца творчасцю. Значыць, і ў нас, і ў нашай краіны, вялікая будучыня!

Галерея изображений